Багдан Сямёнавіч Сапега
Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу.
Багдан Сямёнавіч Сапега | |
![]() | |
Нараджэнне: | не пазней за 1449 |
---|---|
Смерць: | не раней за 1513 |
Дынастыя: | Сапегі |
Бацька: | Сямён Сапега |
Маці: | Настасся Паўшанка[d] |
Жонка: | Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d] |
Дзеці: | Іван Багданавіч Сапега, Януш Багданавіч Сапега і Фёдар Багданавіч Сапега[d] |

БіяграфіяПравіць
Старэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў.
Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб станоўча паўплываў на кар’еру, жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, таксама цёшча — кн. Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа Місаіла[1]. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вял.кн. Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага[1].
Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. Выконваў дыпламатычную службу ў складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе быў затрыманы і зняволены (1507—1508) як закладнік за сям’ю Міхаіла Глінскага.
Сям’яПравіць
У шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сапеги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 545—550. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
- Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 6. — Мн., 2001, С. 222—228.
- Насевіч В. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. С. 70-73.