Багноўка
Багноўка[3], вадзяніка, вараніка, шыкша (Empetrum) — род кветкавых вечназялёных нізкарослых хмызнякоў сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Багноўка | |||||||||||||||||
![]() Багноўка чорная (Empetrum nigrum). Татры, Польшча | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Empetrum L. | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Лісце вузкае, шчыльнае, з загорнутымі ўніз бакамі. Кветкі дробныя, пазухавыя, трохчленавыя, з падвойным калякветнікам, тычынак 3. Плод — ягадападобная касцянка з вадкім і крыху саладкавым сокам.
АрэалПравіць
Налічваецца ад некалькіх да 18 відаў, якія пашыраны ў халодных абласцях Паўночнага паўшар’я, у паўднёвых раёнах Паўднёвай Амерыкі і на некаторых прылеглых астравах (Чылійскія Анды, Вогненная Зямля, астравы Фалклендскія і Трыстан-да-Кунья), ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі і ў паўднёва-заходняй Еўропе. Сустракаюцца па мохавай, мохава-лішайнікавай і камяністай тундры, на сфагнавых балотах, радзей на пясчаных косах і дзюнах, у лясах і ў альпійскім поясе.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Багноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Сімановіч Л. Г. Багноўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 210.
СпасылкіПравіць
- Водяника — род Empetrum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Empetrum (англ.) // The Plant List