Багонск — лясное ўрочышча ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі за 2 км ад г. Клімавічы. Плошча 846 га.

Рэльеф раўнінны, глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. На тэрыторыі ўрочышча штучны вадаём плошчай 40 га. Пераважаюць хваёвыя лясы (70 %) чарнічнага, імшыстага, верасовага, арляковага тыпаў, ёсць ельнікі (15 %), бярэзнікі (10 %), асіннікі (5 %). Лясы ахоўнага значэння (лесапаркавая зона).

Літаратура правіць