Баграт Васілевіч Шынкуба

Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба; 29 красавіка [12 мая] 1917, сяло Члоу Кадорскага павета — 25 лютага 2004, Сухумі) — абхазскі пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Абхазіі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1945).

Баграт Васілевіч Шынкуба
абх.: Баграт Уасыл-иҧа Шьынқәба
Выява на паштовай марцы Абхазіі, 1998 год
Выява на паштовай марцы Абхазіі, 1998 год
Сцяг3-і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР
люты 1958 — красавік 1979
Папярэднік Андрэй Максімавіч Чачуа
Пераемнік Валяр'ян Асманавіч Кабахія
Нараджэнне 12 мая 1917(1917-05-12)[1]
Смерць 25 лютага 2004(2004-02-25)[1] (86 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць абхаз
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць мовазнавец, гісторык, пісьменнік, паэт, палітык
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Гонар і слава I ступені
Ордэн Гонар і слава I ступені
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы як гісторык і лінгвіст, даследчык абхаза-адыгскіх моў і гісторыі абхаза-адыгскіх народаў.

Біяграфія правіць

Друкаваўся з 1935 года. Скончыў у 1939 годзе Сухумскі педагагічны інстытут.

У 19451953 гадах працаваў у Абхазскім інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі1946 года член КПСС. Паводле слоў Д. І. Паціяшвілі, у 1947 годзе Шынкуба звярнуўся з лістом «у Крэмль, запатрабаваўшы ад Сталіна і Берыі аддзялення Абхазіі ад Грузіі і надання ёй статусу незалежнай рэспублікі»[3].

З 1958 года кандыдат у члены ЦК КП Грузіі У 19581978 гадах старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазіі. З 1976 года член Рэвізійнай камісіі КП Грузіі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання.

Творчасць правіць

Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра паспяваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.

Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».

Пераклады правіць

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

 
Выява на манеце Абхазіі

Сачыненні правіць

Зноскі

  1. а б Bagrat Shinkuba // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Шинкуба Баграт Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  3. http://www.geworld.ge/View.php?ArtId=2857
  4. Шынкуба Баграт Васілевіч — народны паэт Абхазіі, Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі Архівавана 10 сакавіка 2016. // Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Абхазія

Літаратура правіць

Спасылкі правіць