Багуслаў Гасеўскі
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — рэлігійны дзеяч у ВКЛ.
Багуслаў Гасеўскі польск.: Krzysztof Korwin Gosiewski | |
![]() | |
Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-я г. | |
Дзейнасць | дыпламат, ксёндз, каталіцкі дыякан |
---|---|
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 1660[1][2] |
Смерць | 23 чэрвеня 1744 |
Дынастыя | Род Гасеўскіх |
Бацька | Вінцэнт Гасеўскі |
Маці | Магдалена з Канапацкіх[d] |
З роду Гасеўскіх, сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта і Магдалены з Канапацкіх.
Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720[3]. 3 1722 біскуп-суфраган беларускі, з 1724 біскуп смаленскі[4].
БіяграфіяПравіць
У часы грамадзянскай вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 у Горадні і 1732 у Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Зноскі
- ↑ Bogusław Korwin Gosiewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Bogusław Korwin Gosiewski // Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
- ↑ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
- ↑ В. Насевіч (1997)
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Гасеўскія // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.