Багуслаў Гасеўскі
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч.
Багуслаў Гасеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Krzysztof Korwin Gosiewski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Ян Зянковіч | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Achantus[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
Пераемнік | Ежы Мікалай Гільзен | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Архідыяцэзія Вільнюса | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | 1660[1][2] | ||||||
Смерць |
23 чэрвеня 1744 |
||||||
Дынастыя | Гасеўскія | ||||||
Бацька | Вінцэнт Гасеўскі | ||||||
Маці | Магдалена з Канапацкіх[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Гасеўскіх, сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта і Магдалены з Канапацкіх.
Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 года[3]. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі[4].
Біяграфія
правіцьУ часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Крыніцы
правіць- ↑ Bogusław Korwin Gosiewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Bogusław Korwin Gosiewski // MAK
- ↑ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
- ↑ БелЭн 1997.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Гасеўскія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).