Багуслаў Станіслававіч Курловіч

Багуслаў Станіслававіч Курловіч (нар. 18 студзеня 1948, в. Новы Пагост Віцебскай вобласці, Беларусь) — беларускі, польскі, фінскі і расійскі біёлаг.

Багуслаў Станіслававіч Курловіч
Дата нараджэння 18 студзеня 1948(1948-01-18) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як біёлаг
Узнагароды
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Сайт lupin-rus.blogspot.fi
Сістэматык жывой прыроды
Boguslav Stanislavovich Kurlovich на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчаю акадэмію (1971), працаваў аграномам і старшынёй калгаса ў Браслаўскім раёне. Пасля навучання у аспірантуры (1973—1976) і абароны дысертацыі працаваў загадчыкам аддзела бабовых раслін у Інстытуце раслінаводства імя Мікалая Вавілава (Санкт-Пецярбург).

Цесна супрацоўнічаў з Беларускім навукова-даследчым інстытутам земляробства (Жодзіна) і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй (Горкі). Удзельнічаў у шматлікіх навуковых экспедыцыях па збіранні, вывучэнні і захаванні генетычных рэсурсаў раслін як на тэрыторыі былога СССР, так і многіх іншых краінах, у т.л. у Аўстраліі, Бразіліі, Эквадоры і Партугаліі. Курловічам сабраны і захаваны каштоўнейшыя формы раслін, выкарыстанне якіх у селекцыі дазволіла стварыць высокапрадукцыйныя сарты бабовых культур у Беларусі і Расіі.

Курловіч развіў навуковыя дактрыны акадэміка Мікалая Вавілава што тычыцца лубіну. Паводле яго навуковых распрацовак[1] і[2] цэнтрам біяразнастайнасці Lupinus albus з’яўляецца Балканскі паўвостраў, дзе выяўлена яго найбольшая разнастайнасць. Цэнтрам паходжання лубіну вузкалістага (Lupinus angustifolius) з’яўляецца Іберыйскі паўвостраў, дзе растуць яго дзікія суродзічы. Курловіч дапоўніў закон гамалагічных радоў М. І. Вавілава што тычыцца бабовых раслін. Род лубін (Lupinus) падзелены ім на два падроды: Subgen. Lupinus (віды Міжземнамор’я і Афрыкі), і Subgen. Platycarpos (шматлікія віды лубіну з Амерыканскага кантынента). Распрацаваны ўнутрывідавыя класіфікацыі трох відаў лубіну, якія вырошчваюць у Беларусі — белага, жоўтага і сіняга на ўзроўні разнавіднасцяў і формаў. Апісаны ўнікальныя таксоны раслін, назвы якіх дапаўняюць яго скарачэннем Kurl.[3] Гэтыя распрацоўкі з’яўляюцца развіццём вучэння акадэміка Мікалая Вавілава і шырока выкарыстоўваюцца ў селекцыі раслін і насенняводстве Беларусі.

Прафесар Курловіч — аўтар важных навуковых публікацый[4].

Бібліяграфія правіць

  • Теоретические основы Селекции, том 3 Генофонд и селекция зерновых бобовых культур (люпин, вика, соя, фасоль) = THEORETICAL BASIS of PLANT BREEDING, vol.3 The Gene Bank and breeding of grain Legumes (lupine, vetch, soya and bean) / Курлович Б. С., Таранухо Г. И. и др. — St. Petersburg: VIR, 1995. — 430 с.
  • Изучение образцов мировой коллекции люпина: (Методические указания) / Курлович Б. С., Назарова Н. С., Рыбникова В. А. и др. — Л.: ВИР, 1990. — 134 с.

Зноскі

Спасылкі правіць