Багуслаў Юрый Слушка

падскарбі надворны літоўскі

Багуслаў Юрый Слушка (? — 1658) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Багуслаў Юрый Слушка
польск.: Bogusław Jerzy Słuszka
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Падскарбі надворны літоўскі
1645 — 1658
Папярэднік Антоні Ян Тышкевіч
Пераемнік Тэадор Дэнгаф
Нараджэнне 1620
Смерць 1658(1658)
Род Слушкі
Бацька Аляксандр Слушка
Маці Соф'я Канстанцыя Зяновіч
Жонка Ганна Патоцкая
Дзеці Канстанцыя, Дамінік Міхал, Юзаф Багуслаў
Адукацыя
  • Інгальштацкі ўніверсітэт[d]

Староста рэчыцкі з 1639, вялікі стольнік літоўскі у 16431645, падскарбі надворны літоўскі з 1645.

Сын троцкага ваяводы Аляксандра Слушкі і дачкі берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’і Канстанцыі.

Брат вялікага літоўскага харунжага Жыгімонта Адама Слушкі.

Быў жанаты з дачкой брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага Ганнай (памерла ў 1695), удавой Аляксандра Дамініка Казаноўскага. Меў дачку Канстанцыю (якая была замужам за двума прадстаўнікамі роду Дэнгафаў: Эрнэстам, кашталянам віленскім і ваяводам мальбаргскім, і яго стрыечным братам Уладзіславам, ваяводам паморскім) і сыноў Дамініка Міхала і Юзафа Багуслава.

Літаратура

правіць