Багуціцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Багу́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельск (не ўваходзіў у склад).

Багуціцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ельск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 776
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Багуцічы. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Багуціцкага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна. 26 кастрычніка 1989 года вёска Камуна ўключана ў гарадскую мяжу Ельска, цэнтрам сельсавета стаў горад Ельск (не ўваходзіў у склад сельсавета)[2]. Скасаваны сельсавет 1 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Рамязоўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 776 чалавек[4], з іх 89,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — немцы, 2,3 % — украінцы[5].

Склад правіць

На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 7 вёсак: Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 280 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 24 лістапада 2018.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць