Бажэна Віктараўна Ярэміч
(Пасля перасылкі з Бажэна Ярэміч)
Бажэна Віктараўна Ярэміч (нар. 26 жніўня 1999, Гродна) — дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці (са жніўня 2021 года).
Бажэна Віктараўна Ярэміч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1999[1] (25 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПрацавала выкладчыкам-стажорам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2020 годзе прымала ўдзел у нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». У тым жа годзе прысутнічала побач з А. Лукашэнкам на балі выпускнікоў. Падчас Усебеларускага народнага сходу ўвайшла ў Прэзідыум.
У 2021—2022 гадах уваходзіла ў канстытуцыйную камісію, якая займалася распрацоўкай новай рэдакцыі канстытуцыі.
З 2024 года дэпутатка Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[2].