Базавая велічыня

Базавая велічыня — устаноўлены ў 2002 годзе замест мінімальнага заробку  (англ.)[1] паказчык вылічэння ўрадам Беларусі[2] памераў пенсій, стыпендый, дапамогаў, падаткаў, збораў і спагнанняў[3]. Найдаўжэй заставалася пастаяннай 4 гады і 4 месяцы (з 1 снежня 2007 г. да 1 красавіка 2012 г.) на ўзроўні 35 тыс. беларускіх рублёў[4], найкарацей — 2 месяцы (з 1 сакавіка да 1 мая 2003 г.)[5] на ўзроўні 13 300 рублёў[6].

Дынаміка змянення базавай велічыні ў Беларусі правіць

Дата зацвярджэння[7] Памер (у беларускіх рублях)
01.03.2002 10 000
01.09.2002 11 100
01.12.2002 12 000
01.03.2003 13 300
01.05.2003 14 000
30.09.2003 16 500
17.01.2004 17 500
01.04.2004 19 000
01.11.2004 24 000
01.04.2005 25 500
01.11.2005 29 000
01.03.2006 31 000
01.12.2007 35 000
01.04.2012 100 000
01.10.2013 130 000
01.04.2014 150 000
01.01.2015 180 000
01.01.2016 21 (210 000 да дэнамінацыі)
01.01.2017 23
01.01.2018 24,5
01.01.2019 25,5
01.01.2020 27
01.01.2021 29

Зноскі

  1. Ігар Філіпенка. Хто дае штуршок запаволенай інфляцыі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (10 студзеня 2012). Праверана 15 красавіка 2013.
  2. Аляксандр Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Звязда (1917) : Газета. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраванне). — ISSN 1990-763x.
  3. У Беларусі ў тры разы вырастуць штрафы(недаступная спасылка). Telegraf.by (3 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 15 красавіка 2013.
  4. Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 года складзе 100 тысяч рублёў. Радыё «Свабода» (3 студзеня 2012). Праверана 15 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  5. Генадзь Навіцкі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 630 // Звязда : Газета. — 16 мая 2003. — № 117-118. — ISSN 1990-763x.
  6. Павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду. Хартыя’97 (6 сакавіка 2003). Праверана 15 красавіка 2013.
  7. Базовая величина // www.myfin.by