База ВПС ЗША на мысе Канаверал

База ВПС ЗША на мысе Канаверал (англ.: Cape Canaveral Air Force Station) (CCAFS) — ваенная база ЗША, падраздзяленне Касмічнага камандавання ВПС ЗША (англ.: Air Force Space Command), 45-я касмічная эскадрылля (англ.: 45th Space Wing).[1] Штаб-кватэра — авіябаза Патрык, Фларыда (англ.: Patrick Air Force Base).

Касмадром на мысе Канаверал
(CCAFS)
Арыгінальная назва англ.: Cape Canaveral Air Force Station
Дата заснавання 1949
Тып Касмадром
Кіруючы орган Падраздзяленне Касмічнага камандавання ВПС (Air Force Space Command, AFSPC), Міністэрства абароны ЗША[1]
Размяшчэнне Фларыда, ЗША
Сайт patrick.spaceforce.mil (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаная на мысе Канаверал у штаце Фларыда, база з'яўляецца галоўнай стартавай пляцоўкай Усходняга ракетнага палігона (англ.: Eastern Range)[2] з чатырма цяпер актыўнымі стартавымі сталамі. Збудаванні знаходзяцца на поўдзень-паўднёвы ўсход ад Касмічнага цэнтра Кенэдзі (НАСА) на суседнім востраве Мерыт Айленд (англ.: Merritt Island), з якім звязаны двума мастамі і дамбамі. Аэрапорт англ.: Cape Canaveral Air Force Station Skid Strip мае ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 10’000 футаў (3,048 км)[3] каля стартавых комплексаў для паветранай дастаўкі цяжкіх і негабарытных карысных грузаў.

Шатлы стартавалі толькі са стартавых пляцовак LC-39 касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, якія размешчаны на суседнім востраве Мерыт[4] і арганізацыйна не належаць да базы ВПС ЗША на мысе Канаверал. У СМІ ў гэтай сітуацыі мыс Канаверал згадваецца як метонім[5].

Ваенная база пачыналася як Аб'яднаны Палігон Далёкага Дзеяння (англ. Joint Long Range Proving Ground).

Касмічныя запускі правіць

Некалькі буйных амерыканскіх касмічных даследаванняў упершыню ажыццяўляліся з мыса Канаверал, уключаючы:

Гісторыя правіць

 
Ракета Bumper V-2 была першай ракетай, запушчанай з мыса Канаверал 24 ліпеня 1950 г.

Тэрыторыя базы стала выкарыстоўвацца ўрадам ЗША з 1949 года, з таго моманту як прэзідэнт Гары Трумэн заснаваў Аб'яднаны Палігон Далёкага Дзеяння (англ. Joint Long Range Proving Ground) на мысе Канаверал для выпрабавання ракет. Размяшчэнне палігона было адным з найбольш прыдатных у ЗША для гэтай мэты, паколькі дазваляла запускаць ракеты праз Атлантычны акіян. Паколькі палігон знаходзіўся бліжэй да экватара, чым значная частка тэрыторыі ЗША, гэта дазваляла ракетам развіць больш высокую хуткасць за кошт вярчэння Зямлі.

1 чэрвеня 1948 г. ваенна-марскія сілы ЗША перадалі былую ваенна-марскую станцыю «Банана Рывер» (англ.: Naval Air Station Banana River) ваенна-паветраным сілам ЗША. База была пераназвана з Joint Long Range Proving Ground (JLRPG) 10 чэрвеня 1949 года. 1 кастрычніка 1949 г. база Joint Long Range Proving Ground была перададзена ад каманды авіяцыйнай тэхнікі (англ.: Air Force Materiel Command) падраздзяленню ВПС Joint Long Range Proving Ground. 17 мая 1950 г. база была пераназвана ў Long Range Proving Ground, а праз тры месяца — у авіябазу Патрык (англ.: Patrick Air Force Base) у гонар генерал-маёра Мейсана Патрыка (англ.: Mason Patrick).[6] У 1951 г. ВПС ЗША заснавалі цэнтр выпрабавання ракет англ.: Eastern Test Range.

Раннія амерыканскія субарбітальныя запускі ракет выконваліся з мыса Канаверал з 1956 года.[7]

Гэтыя палёты адбыліся неўзабаве пасля некаторых субарбітальных палётаў на англ.: White Sands Missile Range, напрыклад, Вікінг-11 (па-англійску: Viking 11 (rocket)) 24 мая 1954 г.[8]

Услед за паспяховым запускам у СССР Спадарожніка-1 ЗША здзейснілі 6 снежня 1957 няўдалую спробу свайго першага запуску штучнага спадарожніка з мыса Канаверал — ракета-носьбіт Авангард TV3 (Vanguard TV3) узарвалася на стартавай пляцоўцы.

НАСА было заснавана ў 1958 годзе, і ваенна-паветраныя сілы запускалі ракеты для НАСА з мыса Канаверал. Усе ракеты Рэдстаўн (Redstone), Юпітэр (PGM-19 Jupiter), Першынг-1А (MGM-31 Pershing), Паларыс (Polaris), Тор (Thor), Атлас (Atlas), Тытан (Titan) і Мінітмен (LGM-30 Minuteman) былі выпрабаваны з гэтай пляцоўкі. Ракета Тор стала асновай для ракеты-носьбіта Дэльта (Delta), пры дапамозе якой быў запушчаны спадарожнік Тэлстар (Telstar 1) у ліпені 1962 г.

Шэраг пляцовак для запуску ракет Тытан (Titan) (англ.: LC-15, LC-16, LC-19, LC-20) і Атлас (Atlas) (англ.: LC-11, LC-12, LC-13, LC-14) стаў вядомы як «Ракетны рад» (Missile Row) у 1960-я гг.

Раннія запускі па пілатуемых праграмах НАСА Меркурый і Джэміні ажыцяўляліся спецыялістамі ВПС ЗША са стартавых пляцовак базы на мысе Канаверал англ.: LC-5, LC-14 і LC-19.

ВПС вырашылі пашырыць магчымасці ракет-носьбітаў Titan для магчымасці пад'ёму цяжкіх грузаў. ВПС былі пабудаваны стартавыя комплексы англ.: LC-40 і LC-41, каб запускаць ракеты Тытан-3 (Titan III) і Тытан-4 (Titan IV) на поўдзень ад касмічнага цэнтра Кенэдзі. Тытан-3 мае прыкладна такую ж грузападымальнасць, як Сатурн-1Б (Saturn IB), са значнай эканоміяй сродкаў. Пускавыя комплексы LC-40 і LC-41 выкарыстоўваліся для запуску ваенна-разведвальных, камунікацыйных і метэаралагічных спадарожнікаў і планетарных місій НАСА. ВПС таксама планавалі запусціць два пілатуемых касмічных праекта з пляцовак LC-40 і LC-41. Гэта пілатуемыя арбітальныя ракетныя самалёты Дайна-Сор (X-20 Dyna Soar) (праграма адменена ў 1963) і пілатуемая арбітальная лабараторыя (Manned Orbital Laboratory, MOL) ВПС ЗША — пілатуемая разведвальная касмічная станцыя (праграма адменена ў 1969).

У 1974—1977 гг. магутныя носьбіты Тытан-Цэнтаўр сталі новымі носьбітамі цяжкіх грузаў для НАСА. З іх дапамогай былі праведзены запускі касмічных апаратаў серый «Вікінг» і «Вояджэр» са стартавага комплексу LC-41. Пазней, комплекс LC-41 стаў пляцоўкай для запуску самых магутных беспілотных амерыканскіх ракет, распрацаваных ВПС ЗША — Тытан-4.

Аб'екты правіць

Са шматлікіх стартавых комплексаў, пабудаваных з 1950 г., толькі чатыры засталіся актыўнымі з двума запланаванымі для будучага выкарыстання. Стартавы комплекс SLC-17 — пляцоўка для запуску ракет Дэльта-2 (англ.: Delta II).[9] Стартавыя комплексы SLC-37 і SLC-41 у наш час былі зменены для запуску EELV Дэльта-4 (па-англійску: Delta IV rocket) і Атлас-5 (па-англійску: Atlas V rocket) адпаведна.[10] Так, са стартавага комплексу № 41 22 красавіка 2010 года РН «Атлас-5» 501 упершыню выведзены на арбіту шматразовы човен ваеннага прызначэння Boeing X-37 (пасадка здзейснена 3 снежня 2010-го на База Вандэнберг, Заходні ракетны палігон). 5 сакавіка 2011 года з таго ж стартавага комплексу здзейснены другі эксперыментальны запуск чоўна, працягласць палёту якога склала 469 сут.

Гэтыя новыя ракеты-носьбіты заменяць усе раннія ракеты «Дэльта», «Атлас» і «Тытан». Стартавы комплекс SLC-47 выкарыстоўваецца для запуску метэаралагічных ракет-зондаў. Стартавы комплекс SLC-46 Касмапорта Фларыды зарэзерваваны для будучага выкарыстання.[11] З касмічнага стартавага комплексу SLC-40 адбыўся першы запуск ракет Фалькон-9 (Falcon 9) па праграме SpaceX у чэрвені 2010.[12]

У выпадку запускаў на арбіту нізкага ладу (геастацыянарную) шырата 28°27′N мае невялікі недахоп перад іншымі стартавымі пляцоўкамі, размешчанымі бліжэй да экватара. Дадатковая хуткасць за кошт вярчэння Зямлі складае прыкладна 405 м/с на Мысе Канаверал супраць прыкладна 465 м/с на касмадроме Куру Гвіянскага касмічнага цэнтра ў Французскай Гвіяне (Паўднёвая Амерыка).[13]

У выпадку запускаў на арбіту высокага нахілу (палярную) шырата не мае значэння, але мыс Канаверал не падыходзіць з-за наяўнасці населеных пунктаў пад траекторыямі запуску ў гэтым кірунку, таму для такіх запускаў выкарыстоўваецца База Вандэнберг (Vandenberg Air Force Base) на процілеглым Заходнім узбярэжжы ЗША.

На тэрыторыі стартавага комплексу LC-26 размешчаны Ваенна-паветраны і ракетны музей.[14]

У склад авіябазы ўваходзіць аднайменны ваенны аэрадром.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

  • англ.: Portal:United States Air Force
  • англ.: List of Cape Canaveral and Merritt Island launch sites

Зноскі правіць

  1. а б Patrick Air Force Base — FAQ Topic. Patrick Air Force Base. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. CAST 1999, p. 1-12.
  3. World Aero Data: Cape Cnaveral AFS Skid Strip — XMR. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана August 31, 2008.
  4. Launch Complex 39 (англ.). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  5. Metonymy (англ.). reference.com. — гл. прыклады метонімаў унізе артыкулы.. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  6. CAST 1999, p. 1-5.
  7. Cape Canaveral LC5
  8. Encyclopedia Astronautica
  9. CAST 1999, p. 1-26.
  10. CAST 1999, p. 1-31.
  11. CAST 1999, p. 1-35.
  12. SpaceX Corp (October 23, 2009). "Dragon/ Falcon 9 Update". SpaceX. Архівавана з арыгінала 27 ліпеня 2013. Праверана November 10, 2009. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  13. ASP: Up, Up, and Away
  14. CAST 1999, pp. 1-29 to 1-30.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць