Базон Хігса
Базон Хігса, Хігсаўскі базон, хігсон — тэарэтычна прадказаная элементарная часціца, элементарны базон, квант поля Хігса, які з неабходнасцю ўзнікае ў Стандартнай мадэлі праз хігсаўскі механізм спантанага парушэння электраслабай сіметрыі. Па будове, хігсаўскі базон з'яўляецца скалярнай часціцай, гэта значыць валодае нулявым спінам. Пастуляваны Пітэрам Хігсам у яго фундаментальных артыкулах, якія выйшлі ў 1964 годзе. У рамках Стандартнай мадэлі адказвае за масу элементарных часціц.
Базон Хігса першапачаткова быў прадказаны ў тэорыі, і пасля некалькіх дзясяткаў гадоў пошуку 4 ліпеня 2012 года прадстаўнікі ЦЕРН заявілі, што кожны з двух асноўных дэтэктараў ВАК назіраў новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ. Ёсць важкія падставы лічыць, што гэта часціца і ёсць базон Хігса.
Прадказанне адкрыцця
правіцьУ тэорыі, пры мінімальнай рэалізацыі хігсаўскага механізму павінен узнікаць адзін нейтральны хігсаўскі базон (у навуковых працах такую часціцу называюць SM Higgs); у пашыраных мадэлях спантаннага парушэння сіметрыі можа ўзнікнуць некалькі хігсаўскіх базонаў рознай масы, у тым ліку і зараджаныя.
Аднак існуюць мадэлі, якія не патрабуюць увядзення базона Хігса для тлумачэння мас назіраных часціц Стандартнай мадэлі, так званыя бясхігсаўскія мадэлі. Адмоўны вынік пошукаў базона Хігса паслужыў бы ўскосным аргументам на карысць падобных мадэлей.
Спасылкі
правіць- Хиггсовский механизм нарушения электрослабой симметрии // Элементы.ру
- «Без бозона Хиггса все частицы не имели бы массы». Архівавана 18 снежня 2014. Інтэрв'ю з фізікам Валерыем Рубаковым. (руск.)
- Gordon Fraser. Season of Higgs and melodrama CERN Courier Vol.41, № 2, pp.24-26 (March 2001)
- Higgs physics at the LHC Архівавана 20 сакавіка 2013. (англ.)
- ЦЕРН пра Базон Хігса (англ.)
- BBC Horizon пра Базон Хігса