Базідыяспора — спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў.

Дзве базідыі (паказаны чырвоным) с базідыяспорамі (паказаны зялёным)

Утвараюцца вонкава па 2—4 на паверхні базідый. Бываюць акруглыя, авальныя або ніткападобна выцягнутыя. Сядзяць на маленькіх шыпападобных вырастах базідыі — стэрыгмах. У адрозненне ад аскаспораў базідыяспоры адштурхоўваюцца ад базідыі вонкі. На адпаведным субстраце базідыяспора прарастае гаплоідным гомакарыятычным міцэліем.

Літаратура правіць