Базіліка Канстанціна (Трыр)

Базіліка Канстанціна (ням.: Konstantinbasilika) — старажытнарымская тронная зала, найбуйнейшы асобны будынак, які дайшоў да нашых дзён з антычнасці. Базіліка размешчана ў Старым горадзе, за 500 метраў на поўдзень ад Галоўнай рыначнай плошчы.

Славутасць
Базіліка Канстанціна
ням.: Konstantinbasilika
49°45′12″ пн. ш. 6°38′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Трыр
Канфесія Евангелічная царква Германіі[d]
Епархія Evangelical Church in the Rhineland[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура
Заснавальнік Канстанцін I Вялікі
Дата пабудовы IV стагоддзе
Сайт ekkt.ekir.de/trier/893.0…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Базіліка пабудавана ў першым дзесяцігоддзі IV стагоддзя нашай эры пры імператары Канстанціне. У эпоху антычнасці базіліка не выкарыстоўвалася для рэлігійных мэт — на працягу ста гадоў яна служыла троннай залай імператара.

Базіліка ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з чырвонага каменя, шырынёй 27,2 метраў, вышынёй 33 метра і даўжынёй 67 метраў, завершаны з усходняга боку паўкруглай апсідай. У сценах прарэзаны два рады паўцыркульных вокнаў вышынёй 7 метраў, шырынёй — да 3,5 метраў, якія ўжо ў антычны час былі зашклёныя. Сцены на падмурку з бетону шырынёй 4 метра і глыбінёй ад 4 да 6 метраў. Скляпенні базілікі ўпрыгожвае кесонная столь.

У эпоху імператара Канстанціна ўнутраная прастора базілікі была аздоблена мармурам, ва ўпрыгожаных залатой мазаікай нішах былі пастаўлены мармуровыя статуі. З асаблівай раскошай была аформлена апсіда, у якой размяшчаўся імператарскі трон. Велізарны памер залы падкрэслены з дапамогай аптычнага прыёму — вокны апсіды і бакавых сцен становяцца вужэйшымі да сярэдзіны, што зрокава павялічвае ўнутраную прастору базілікі. Падлога і сцены будынка да васьмімятровай вышыні ацяпляліся.

Аднак усе дасягненні антычнай цывілізацыі былі разбураны ў V стагоддзі франкамі, пасля чаго базіліка доўгі час стаяла без даху. У эпоху Меравінгаў базіліка была рэзідэнцыяй каралеўскіх гаўграфаў. З 1198 года ў базіліцы размяшчалася рэзідэнцыя архібіскупа Трыра. Апсіда тым часам была перабудавана ў жылую вежу, на сценах былі надбудаваны шэрагі зубцоў. Базіліка служыла архібіскупам крэпасцю для абароны ад знешніх ворагаў.

 
План палаца курфюрстаў і базілікі

У 16151647 гадах побач з базілікай быў пабудаваны Палац курфюрстаў. Пры гэтым базіліка страціла ўсходнюю і паўднёвую сцены і была ўключана ў будынак палаца. У 1810 годзе французскія войскі выкарыстоўвалі базіліку як лазарэт і казармы.

 
Базіліка і палац курфюрстаў

Толькі пры каралі Фрыдрыху Вільгельме IV (1795—1861) базіліка Канстанціна была адноўлена ў першапачатковым выглядзе. З 1856 года базіліка выкарыстоўваецца як пратэстанцкая царква і з'яўляецца ўласнасцю зямлі Рэйнланд-Пфальц.

У канцы XIX стагоддзя скульптарам Густавам Каўпертам было створана пяць мармуровых скульптур для базілікі, якія адлюстроўваюць Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Да нашых дзён захаваліся толькі галовы статуй.

 
Сучасны інтэр'ер

У 1944 годзе базіліка моцна пацярпела ад запальных бомбаў, але да 1956 годзе была адноўлена і зноў адкрылася як дзеючы пратэстанцкі храм.

У 1986 годзе базіліка Канстанціна, разам з іншымі збудаваннямі рымскага перыяду, Кафедральным саборам Трыра і царквой Маці Божай, была ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 367
рус.англ.фр.