Базіліка Святога Антонія
Базіліка Святога Антонія (Basilica di Sant'Antonio) — галоўны цэнтр шанавання св. Антонія Падуанскага. Яе будаўніцтва пачалося праз 19 гадоў пасля смерці святога, у 1235 годзе, і працягвалася 66 гадоў. Пры гэтым у царкву была ўбудаваная т. зв. капэла цёмнай Мадонны, у якой быў пахаваны св. Антоній. Распісваў храм Альтык'ера.
Славутасць | |
Базіліка Святога Антонія | |
---|---|
45°24′05″ пн. ш. 11°52′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Падуанская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскае мастацтва[d] і Адраджэнне |
Заснавальнік | Канвентуальныя францысканцы |
Дата заснавання | 1238 |
Сайт | basilicadelsanto.org/ita… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Базіліка трохнефная, галоўны алтар знаходзіцца ў прэсбітэрыі цэнтральнага нефа. Бакавыя нефы у апсіды злучаюцца ў паўкола, у якім у форме прамянёў пабудавана 9 капэл (т. зв. вянок капэл). У цэнтральнай капэле дэамбулаторыя знаходзіцца капэла рэліквій у стылі барока (арх. Піліпа Пародзі) — багаты збор хрысціянскіх святынь і шэдэўраў італьянскага ювелірнага мастацтва.
У сваім цяперашнім стане базіліка вельмі эклектычная, злучае ў сабе спадчыну некалькіх будаўнічых этапаў, ад гатычнага інтэр'ера першапачатковага храма да барочнай капэлы рэліквій, пабудаванай адным з вучняў Берніні. На ўзор венецыянскага Сан-Марка сабор увенчаны пяццю шырокімі купаламі, запазычанымі італьянцамі з візантыйскай архітэктуры. У адной з капэл базілікі знаходзіцца грабніца Падуанскага кіраўніка Гатамелаты, а перад уваходам у царкву стаіць знакамітая конная статуя Гатамелаты працы Данатэла.
Гл. таксама
правіць- Капэла Сан-Джорджа — прыбудаваная да базілікі капліца з фрэскамі джатэскаў
- Базіліка Святой Іўсціны — падобная па архітэктурным рашэнні базіліка ў цэнтры Падуі
- Кафедральны сабор, Падуя
Літаратура
правіць- Camillo Semenzato — Le pitture del Santo di Padova — ed. Neri Pozza — Vicenza (1984)
- Lucio Pertoldi — La cappella dell'arca di Sant'Antonio nella basilica di Padova. Marmi antichi, storia e restauro — Lalli editore (2011) — ISBN 88-95798-48-1
- Paolo Possamai — Guida ai luoghi e ai tesori del Santo — De Luca (1995) — ISBN 88-8016-072-9
- Guida d'Italia (serie Guide Rosse) — Veneto — pagg. 443—451 — Touring Club Italiano — ISBN 88-365-0441-8
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліка Святога Антонія
- Афіцыйны сайт сабора Антонія Падуанскага Архівавана 30 студзеня 2016.