Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гданьск)

Царква Святой Марыі ці Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — касцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у свеце.

Славутасць
Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Gdańsk Główne Miasto - Bazylika Mariacka.jpg
54°20′59,43″ пн. ш. 18°39′12,59″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Gdańsk[d]
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Архітэктар Heinrich Ungeradin[d]
Дата заснавання 1343
Дата скасавання 1945
Вышыня 78 м
Матэрыял цэгла

Царква пабудавана ў XIIIXVI стагоддзях у строгім гатычным стылі і з’яўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынка — 105 м, шырыня — 66 м, унутры царквы магло знаходзіцца да 25 тысяч чалавек. Да 1945 года гэта была найбуйнейшая лютэранская царква свету. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку быў нанесены ўрон, абвалілася частка скляпенняў. Пасля Другой сусветнай вайны пачалася рэканструкцыя касцёла, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпенні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе царква была нанава асвечана і зноў стала каталіцкай, а ў 1965 годзе булай Папы Рымскага касцёл стаў базілікай.

У царкве традыцыйна знаходзіўся трыпціх «Страшны суд» Ганса Мемлінга.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць