Баз Олдрын (англ.: Buzz Aldrin), да 1988 Эдвін Юджын Олдрын-малодшы (англ.: Edwin Eugene Aldrin, Jr.) (20 студзеня 1930) — астранаўт ЗША, доктар навук, палкоўнік ВПС у адстаўцы. Удзельнік Карэйскай вайны (2 паветраныя перамогі). Палёт на «Джэміні-12» (лістапад 1966). Першы ў гісторыі палёт на Месяц на «Апалон-11» і выхад на яе паверхню (ліпень 1969). Другі чалавек, ступіўшы на паверхню Месяца (пасля Ніла Армстранга). За гэта Олдрын быў узнагароджаны медалямі НАСА «За выдатную службу» і «За выключныя заслугі» у 1970 годзе.

Эдвін Юджын «Баз» Олдрын
Edwin Eugene «Buzz» Aldrin, Jr.
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: палкоўнік
Дата нараджэння: 20 студзеня 1930(1930-01-20) (93 гады)
Месца нараджэння: Глен Рыдж, Нью-Джэрсі (ЗША)
Аўтограф: Buzz Aldrin Autograph.svg
Узнагароды: глядзець спіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У яго гонар быў названы кратар Олдрына на Месяцы.

У 1999 годзе Баз прымаў удзел у тэлевізійным праекце BBC: Планеты, у якасці эксперта.

У 2009 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалем Кангрэса.

Эдвін Олдрын на паверхні Месяца

Зноскі

СпасылкіПравіць