Бай (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Бай, князь)

Бай (Бой, Буй) — легендарны князь беларусаў, родапачынальнік тых плямёнаў, з якіх утварылася насельніцтва сучаснай Беларусі.

Бай
першы князь беларусаў
Пераемнік Белаполь
Нараджэнне Беларусь
Смерць Беларусь
Род Баявічы
Дзейнасць першачалавек, родапачынальнік беларускіх плямёнаў
Вядомы як першы князь беларусаў
Ваенная служба
Прыналежнасць Беларусь
Званне князь

Змест легенды правіць

Бай з'явіўся на Зямлі, калі свет толькі зачынаўся. Спачатку не было нічога, толькі адна вада, пасярод якой стаяў валун. Аднойчы Пярун пачаў кідаць маланкі ў гэты камень і выбіў тры яскаркі: белую, жоўтую і чырвоную. Як упалі яны ў ваду, усё ў свеце скаламуцілася. А як зноў пасвятлела, то аказалася, што вада ад зямлі адасобілася. На зямлі ўзніклі жывёлы і людзі. Адным з першых быў Бай, які стаў князем, меў шмат жонак і дзяцей. Перад смерцю Бай раздаў сынам спадчыну, а аднаму — Белаполю — аддаў двух сабак, якіх звалі Стаўры і Гаўры, і загад: колькі зямлі яны за дзень прабягуць, столькі дастанецца Белаполю. Сын злавіў дзвюх птушак — адну з паўднёвага мора, а другую з заходняга — і выпусціў, а сабакі пабеглі за імі. Па слядах гэтых сабак пацяклі дзве буйнейшыя беларускія рэчкі — Дзвіна і Дняпро.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.