Баклан малы

Малы баклан (Phalacrocorax pygmeus) — птушка з сямейства бакланавых.

Малы баклан
Phalacrocorax pygmeus 1 (Martin Mecnarowski).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phalacrocorax pygmeus (Pallas, 1773)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561972
NCBI  413946
EOL  4374976

АпісаннеПравіць

Малы баклан мае даўжыню 45-55 см, размах крылаў 77-90 см, што амаль у два разы менш за вялікага баклана. Апярэнне яго чорнае з металічным зеленаватым бляскам, абсыпанае белымі меткамі. Галава чырванавата-карычневая. Дзюба адносна кароткая. У шлюбным уборы белыя пёры размешчаны па ўсім целе і маюць кропляпадобную форму.

ПашырэннеПравіць

Арэал: Венгрыя, Балканы, Малая Азія, Блізкі Усход, сустракаецца на Чорным, Каспiйскім моры i Аральскім возеры, у верхнім цячэннi Сырдар'i i Амудар'i. Насяляе: берагi чыстых кантынентальных вадаёмаў або мораў, парослыя трыснягом, кустамi або дрэвамi.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зiмовак: усходнія раёны Мiжземнамор'я, паўднёвая часткi Чорнага i Каспiйскага мораў.

Асаблівасці біялогііПравіць

 
Паштовая марка Узбекістана

Гняздуецца ў калонii. Гняздо робіць паблiзу вады (часам, аднак, 3-5 км ад берага), у трыснягу, на кустах або ў кронах дрэў, у выглядзе паўшара, часта амаль што ажурнае; аснова з трыснягу або галiнак, высцiлка пераважна з лiстоў трыснягу.

Яйкi 4-6, амаль авальныя, блакiтнаватыя з белым вапнавым налётам. Памеры: 46 х 30 мм.

 
Microcarbo pygmeus

Гл.таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X