Бакшты (Валожынскі раён)
Ба́кшты[1] (трансліт.: Bakšty) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Вёска
Бакшты
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 38 км на ўсход ад г. Валожына, 15 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 51 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Дварэц, Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні цячэ ручай (прыток р. Каскруўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар адасоблены на паўднёвым захадзе.
Гісторыя
правіцьВядома з XV ст. ў складзе ВКЛ. Да 1490 г. ўласнасць А. Дрожчыча, потым яго сына Андрэя, які прадаў частку людзей каралеўскаму пісару Ф. Грыгоравічу ў 1491 і 1499 гадах. У 1532 г. вёска, шляхецкая ўласнасць. У 1541 г. сяло ў маёнтку Гярдуцішкі, уласнасць гаспадарскага двараніна Г. Есьмана. 4 студзеня 1627 года ў пісьме віленскага епіскапа да каталіцкага настаяцеля паведамлялася аб скаргах сялян вёскі на дзейнасць мясцовага ксяндза. У 1563 г. сяло, цэнтр воласці, адбылася серабшчызна ад 432,5 сох. У наступным годзе серабшчызна збіралася ад 420 сох, бо «людзі разышліся ад спусташэння жалнежаў». У 1713 г. 9 двароў, 35 жыхароў мужчынскага полу, уладанне Х. Рышынскага-Жабы. У 1764 г. Слабодка (яна ж Бакшты), 12 двароў, 27 жыхароў мужчынскага полу, фальварак, шляхецкая ўласнасць.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе уладанне С. Івашкевіча. Паводле перапісу 1897 года сяло, 35 двароў, 238 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 23 жыхары. Дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, школа, багадзельня, сінагога, заезны і 2 піцейныя дамы.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3]. У 1920—30-я г. дзейнічаў куставы камітэт КПЗБ.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. У 1950 годзе арганізаваны калгас, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 1954 года землі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Быў магазін. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[4].
Інфраструктура
правіцьЁсць магазін (2009).
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Літаратура
правіць- Bakszty, wieś, powiat wilejski, gmina Hermaniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 71.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх