Балбасава

гарадскі пасёлак у Беларусі

Балбасава[3] (руск. Болбасово) — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Да 2013 знаходзіўся ў юрысдыкцыі Аршанскага гарсавета. У 2016 годзе да пасёлка далучана вёска Барсукі[4].

Гарадскі пасёлак
Балбасава
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
202 м[1]
Насельніцтва
  • 3 292 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Паштовыя індэксы
211004
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236551000
Балбасава на карце Беларусі ±
Балбасава (Беларусь)
Балбасава
Балбасава (Віцебская вобласць)
Балбасава

Тут размешчаны Аршанскі авіярамонтны завод. Насельніцтва 3 532 чал. (2017)[5].

Гісторыя правіць

Упершыню упамінаецца з 1598 г. як Балбасы. У 1916 г. 62 двары, 186 мужчын і 216 жанчын У 1928 г. перайменаваны ў Балбасава. На працягу 1934—1936 гг. сіламі 18 тыс. чалавек і каля 2 тыс. цыган пабудаваны ваенны аэрадром з інфрастуктурай: узлётна-пасадачная паласа, самалётныя ангары, склады, школа, сталовая, Дом культуры, жылыя дамы, парашутная вышка, штаб. У 1938 г. тут сфарміравана 43-я авіядывізія ў складзе 2-х палкоў. 1 сакавіка 1954 г. створаны 402 авіяполк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў ТУ-4 і ТУ-16, якія маглі несці ядзерную зброю. Першы камандзір палка — палкоўнік Н. І. Ярыгін. У 1991 г. полк складалі 24 машыны ТУ-16К і ТУ-22М3, якія кругласутачна ляталі 3 тыс. км. па радыюсу з бомбамі і ракетамі. У 1988—1989 гг. полк удзельнічаў у афганскай вайне. Расфарміраваны 18 снежня 1994 г.[6].

Да 16 верасня 1960 года вёска Балбасава ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[7], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[8], да 26 мая 1996 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета, да 15 чэрвеня 2000 года — у склад Балбасаўскага сельсавета, да 22 студзеня 2001 года — у склад Балбасаўскага пассавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Аршанскага гарсавета.

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
2009 3 656
2010 3 600
2014 3 600
Год Колькасць
2016 3 529 [9]
2017 3 532 [10]
2019 3 557
Год Колькасць
2020 3 600 [11]
2021 3 478 [12]
2022 3 409 [13]
Год Колькасць
2023 3 347 [14]
2024 3 292 [2]

Эканоміка правіць

З 1956 г. у пасёлку існавалі рамотна-тэхнічныя майстэрні (в/ч № 77885) на якіх працавалі каля 200 рабочых з Оршы, Барані, навакольных вёсак. У 1970 г. майстэрні названы «Аршанскім авіарамотным заводам» (у 2011 г.--117 працаўнікоў)[15].

23 ліпеня 2015 г. прэзідэнт Беларусі падпісаў загад, які прадугледжвае стварэнне буйнога мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра ў пасёлку Балбасава (партал для размяшчэння вытворчасцей па апрацоўцы сыравіны, перавалцы грузаў, каардынацыі ўзаемадзеяння розных відаў транспарту, кароткатэрміновага і доўгатэрміновага захоўвання тавараў)[16]. Аршанскі транспартны вузел (шашэйны, чыгуначны і авіяцыйны), які знаходзіцца на выгодным перасячэнні транпартных магістралей «Санкт-Пецярбург-Орша-Кіеў-Адэса» і «Масква-Орша-Мінск-Берлін», можа паспрыяць таму, што Балбасава стане адным з ключавых вузлоў сусветнага гандлёва-транспартнага калідора «Кітай-Еўропа»[16]. Важнай падставай гэтага з’яўляецца наяўнасць прыдатнага аэрадрома і авіярамонтнага завода.

Плануецца таксама пабудаваць яшчэ адзін лагістычны комплекс на базе «Аршанскага авіярамонтнага завода», які знаходзіцца ў Балбасава. Гэты праект будзе рэалізоўвацца кампаніяй «ИПЛ Комплекс» (рэзідэнтам СЭЗ «Віцебск») і кітайскай кампаніяй «Sinohydro Bureau 4 CO.,Ltd», а таксама аддзялення банка правінцыі Цынхай «China Development Bank» (Кітай)[16].

Агульная плошча мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра павінна ў будучым скласці да 100 га, а сама канцэпцыя яго развіцця разлічана на некалькі дзясяткаў год і прадугледжвае ў выніку будаўніцтва 15 складскіх модуляў, адміністрацыйнага цэнтра, зоны жыццезабеспячэння, стварэнне аэрапорта міжнароднага класа (праз рэканструкцыю дзеючай узлётна-пасадачнай паласы), арганізацыю вытворчасцей рознага ўзроўню, а таксама ўзвядзенне энергаблока для энерга- і цеплазабеспячэння самога лагістычнага комплексу, авіярамонтнага завода і найбліжэйшых прадпрыемстваў[16].

Славутасці правіць

 
Помнік дальняй авіяцыі — самалёт Ту-16.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района Архівавана 20 верасня 2020. (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Матвеев Ф. Просто Шелепин. М.:Книга и бизнес.2003; http://balbasovo.na.by/garnizon/402tbap/index.php
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  10. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  11. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  12. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  13. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  14. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  15. Готовская Л. У авіарамотнікаў-юбілей//Аршанская газета. 16 ліпеня 2011 г.
  16. а б в г Лукашенко одобрил создание крупного логцентра в Болбасово

Спасылкі правіць