Балдуін II дэ Куртэнэ
Балдуін[3] II дэ Куртэнэ (фр.: Baudouin II de Courtenay, 1217/1218, Канстанцінопаль — 1273, Неапаль, Італія) — сеньёр дэ Куртэнэ і дэ Мантаржы, апошні імператар Лацінскай імперыі 1228—1261, маркграф Намюра 1237—1256, сын П’ера II дэ Куртэнэ і Іяланты.
Балдуін II дэ Куртэнэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Baudouin II de Courtenay | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 1231, Канстанцінопаль | ||||||
Рэгент | Іаан дэ Брыен (1229 — 1237) | ||||||
Папярэднік | Роберт дэ Куртэнэ | ||||||
Пераемнік | Міхаіл VIII Палеалог | ||||||
У 1261 годзе Нікейская імперыя заваявала Лацінскую. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта дэ Куртэнэ | ||||||
Пераемнік | Генрых V Люксембургскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Філіп дэ Куртэнэ | ||||||
Нараджэнне |
1217/1218 |
||||||
Смерць |
1273[1] ці кастрычнік 1273 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Куртэнэ (Капетынгі)[d] і Дом Куртэнэ[d] | ||||||
Бацька | П’ер II дэ Куртэнэ[d] | ||||||
Маці | Іаланда дэ Эно[d] | ||||||
Жонка | Марыя дэ Брыен[d][2] | ||||||
Дзеці | Філіп дэ Куртэнэ[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКалі ў 1228 годзе памёр імператар Рабер дэ Куртэнэ, старэйшы брат Балдуіна, яму было ўсяго 11 гадоў. Пажыццёвым рэгентам і кіраўніком імперыі бароны імперыі выбралі Жана (Іаана) дэ Брыен, былога караля Іерусалімскага каралеўства. Пры гэтым для таго, каб змацаваць гэты саюз, Балдуіна ажанілі з дачкой Жана, Марыяй. Шлюбны кантракт быў заключаны ў 1229 годзе, а цырымонія адбылася ўжо ў 1234 годзе. У 1231 годзе Балдуін быў каранаваны ў Канстанцінопалі імператарскай каронай, але рэальная ўлада заставалася ў Жана дэ Брыен.
Самастойна Балдуін пачаў кіраваць толькі пасля смерці цесця ў 1237 годзе. Аднак тэрыторыя Лацінскай імперыі да гэтага часу паменшылася амаль да сцен Канстанцінопаля, акрамя таго імператару ўвесь час бракавала грошай з-за цяжкай фінансавай сітуацыі. З-за гэтага падчас свайго кіравання Балдуін галоўным чынам займаўся тым, што спрабаваў атрымаць дапамогу ў еўрапейскіх кіраўнікоў, каб вярнуць захопленыя імператарамі Нікейскай імперыі ўладанні.
Акрамя таго ён спрабаваў знайсці грошы, для чаго заклаў каралю Францыі не толькі ўсе свае ўладанні ў Францыі, але і візантыйскія рэліквіі, а Венецыі ў заклад пакінуў нават свайго ўласнага сына Філіпа (пазней яго выкупіў кароль Кастыліі Альфонса X). Аднак асаблівых поспехаў ён не дасягнуў. А ў ліпені 1261 года Міхаіл VIII Палеалог, імператар Нікейскай імперыі, заспеў Балдуіна знянацку і авалодаў Канстанцінопалем. У выніку гэтага Лацінская імперыя спыніла сваё існаванне, а Міхаіл адрадзіў Візантыйскую імперыю.
Балдуін змог бегчы ў Італію на венецыянскай галеры. Усё астатняе жыццё ён спрабаваў набраць армію для адваявання сваіх уладанняў. У Францыі ён дапамогі атрымаць не змог. Адзіным кіраўніком, здольным дапамагчы ў вяртанні страчанай імперыі, Балдуін лічыў караля Сіцыліі Манфрэда.
Пасля яго смерці Балдуін пры пасродніцтве Папы Рымскага ў маі 1267 года памірыўся з былым праціўнікам Манфрэда, Карлам I Анжуйскім, які захапіў Сіцылійскае каралеўства. Карл зрабіў адной са сваіх мэт адваяванне Канстанцінопаля і аднаўленне Лацінскай імперыі. Дагавор быў змацаваны заручынамі сына Балдуіна, Філіпа, і дачкі Карла Беатрысы, прычым у выпадку бяздзетнасці Філіпа ўсе правы на імперыю павінны былі адысці да Карла. Балдуін, які перабраўся да двара Карла, перадаў яму сюзерэнітэт над Ахейскім княствам і сюзерэнітэт над большасцю астравоў Эгейскага мора. Аднак розныя акалічнасці перашкодзілі Карлу ажыццявіць гэтыя планы.
Балдуін памёр у 1273 годзе і быў пахаваны ў кафедральным саборы Барлеты.
Шлюб і дзеці
правіцьЖонка: з 19 красавіка 1229 (кантракт) / 1234 (асабіста) Марыя дэ Брыен (каля 1225 — пасля 5 мая 1275), дачка Жана дэ Брыен, караля Іерусаліма і імператара Лацінскай імперыі, і Берэнгарыі Кастыльскай. Дзеці:
- Філіп (1243 — 15 снежня 1283), тытулярны Імператар Лацінскай імперыі з 1273
- сын (каля 1244 — у мален.)
Зноскі
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/balduino_ii.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ У беларускай традыцыі, перанятай з нямецкай мовы, крыжакоў з падобным імем прынята называць Балдуін, хоць па-французску правільна — Бадуэн.
Літаратура
правіць- Рансимен С. Сицилийская вечерня: История Средиземноморья в XIII веке / Пер. с англ. С. В. Нейсмарк. — СПб.: Евразия, 2007. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-0175-8.
- Васильев А. А. История Византийской империи. — Т. 2.
- И. Н. Попов. БАЛДУИН II // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. IV. — С. 287. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-009-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балдуін II дэ Куртэнэ
- LATIN EMPERORS of CONSTANTINOPLE (SEIGNEURS de COURTENAY) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
- БАЛДУИН . Кругосвет. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
- Балдуин II (Бодуэн II) . Византийский толковый словарь. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 17 студзеня 2010.