Балка́рцы (саманазва аланла) — цюркскі народ, карэнныя жыхары Паўночнага Каўказа. Жывуць пераважна ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія). Асобныя групы балкарцаў жывуць у Турцыі і краінах Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць у Расіі (2010) — 112 924 чалавек.[1]

Балкарцы
(аланла)
Балкарская сям'я кан. XIX - пач. XX ст.
Агульная колькасць 112 924
Рэгіёны пражывання Расія
Мова балкарская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы кумыкі, караімы, крымскія татары, карачаеўцы

Гавораць на балкарскай мове кыпчацкай (заходняй) падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Захоўваецца нязначнае дыялектнае чляненне. Пісьмо на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.

Асноўны традыцыйны занятак — адгонная жывёлагадоўля (дробнае і буйна рагатае быдла, коні); займаліся таксама пашавым тэрасавым земляробствам, паляванне. Рамёствы: апрацоўка воўны, ткацтва (у жанчын); апрацоўка металу, скуры, драўніны (у мужчын). Традыцыйнае жытло — каменная сакля з плоскім земляным дахам альбо 2-скатным дахам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Народы мира. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — С. 84.

Спасылкі правіць