Балкон
Балкон (фр.: balcon) — агароджаная вонкавая пляцоўка, якая напалову (ці больш) сваёй плошчы выступае за межы вонкавых сцен будынка, якія з ёй мяжуюць, і адкрытая да знешняй прасторы не менш чым з двух бакоў. Канструкцыйны элемент пабудовы і мастацкага афармлення фасадаў будынкаў; агароджаная (кратамі, балюстрадай, парапетам) пляцоўка на кансольных бэльках, якая выступае са сцяны, або пліта (пераважна жалезабетонная) на фасадзе ці ў інтэр'еры (напрыклад, у тэатры). Сустракаецца тып балкона без вынасу (т. зв. «французскі балкон»), які робіцца ў праёме балконных дзвярэй. Балкон як элемент пабудовы ўзнік на Усходзе. У Еўропе з'явіўся ў сярэднія вякі ў абарончым (машыкулі) і культавым (амвон) дойлідстве.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- Балкон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Балкон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балкон
Артыкул занадта кароткі |
У гэтым артыкуле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |