Чарнаборскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Балонава-Сялецкі сельсавет)

Чарнабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Чорны Бор.

Чарнаборскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чорны Бор
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 704
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Балонавасялецкі сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Балонаў Сялец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Чарнаборскага сельсавета існавалі вёскі Новая Залатва, пасёлкі Мясцова-Цэнтральны, Кісялёўка, Калініна, Забор’е, Громава, Стары Сад, Заброддзе, Чырвоны Араты, Майдан, Смалякі, Замосцішча, Краснагор’е, Магілёўка, Мярлогі, Загор’е, Наўмята, Новы Свет, Вільня, якія зараз не існуюць. Адны з іх аб’ядналіся з суседнімі населенымі пунктамі, жыхары другіх перасяліліся ў іншыя месцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кучынскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Глухскага і Чачэвіцкага сельсаветаў і частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Вільня, Галькоўка, Дача, Залатва, Зялёны Гай, Красная Зорка, Кузнецкі, Падрабінкі, Пралетарскі, Студзёнка і Школьны)[2]. 5 красавіка 1963 года ў склад зноў утворанага Гарадзецкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Гута і Замошша)[3]. 15 студзеня 1965 года ў склад зноў утворанага Глухскага сельсавета перададзены 27 населеных пунктаў (Аэрадром, Васточнае, Вільня, Галькоўка, Глухі, Гроні, Дача, Заброддзе, Залатва, Зарэчча, Зарэцкі, Званцоўка, Зялёны Гай, Красная Зорка, Круглая Ніва, Кузнецкі, Міжказённае, Новая Слабодка, Падрабінкі, Пралетарскі, Пралетарыя, Селішча, Скрыпель, Сланеўшчына, Студзёнка, Уенск і Ямішча)[4]. 18 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чорны Бор, сельсавет быў перайменаваны ў Чарнаборскі[5]. 27 чэрвеня 2007 года скасавана вёска Барсукі[6]. 5 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глухскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Глухі, вёскі Васточнае, Заброддзе, Званцоўка, Новая Слабодка, Сланеўшчына, Студзёнка, Ямішча, пасёлкі Селішча і Уенск)[7]. 27 верасня 2013 года скасаваны пасёлак Уенск[8][9].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1713 чалавек[10], з іх 95,4 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,3 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1704 чалавекі[12].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 июня 2007 г. № 6-2 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 сакавіка 2020.
  8. Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 сентября 2013 г. № 24-2 Об упразднении сельских населенных пунктов Быховского района
  9. Решение Быховского районного Совета депутатов от 27 сентября 2013 г. № 24-4 О внесении изменений в решение Быховского районного Совета депутатов от 22 декабря 2012 г. № 21-2
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

правіць