Балонскі ўніверсітэт

універсітэт у Балонні, Італія

Балонскі ўніверсітэт — найстарэйшы бесперапынна існуючы ўніверсітэт Еўропы. Знаходзіцца ў італьянскім горадзе Балоння. У арабскім свеце канкурэнтам Балонскага з'яўляецца ўніверсітэт Аль-Карауін, найстарэйшы бесперапынна існуючы універсітэт у свеце, аднак у адрозненне ад еўрапейскіх, арабскія «ўніверсітэты» не выдавалі дыпломаў ад імя самой навучальнай установы. Уваходзіць у еўрапейскую універсітэцкую асацыяцыю Утрэхцкая сетка.

Гісторыя

правіць

Узнікненне прававой школы

правіць

Дакладная дата заснавання ўніверсітэта невядомая, але несумненна, што ў Балонні існавала школа "свабодных мастацтваў", якая карысталася асаблівай вядомасцю ў X і XI стагоддзях, дзе вучні ў выглядзе дадатковых заняткаў да курсу рыторыкі вывучалі рымскае права.

 
Балонскія студэнты нямецкай «нацыі» (зямляцтва). Мініяцюра XV стагоддзя
 
Сучасная студэнтка (2016 год)

Пачатак глыбокага вывучэння правы паклаў Ірнерый у канцы XI стагоддзя. Гэты Ірнерый (часам званы Вернерам, Варнерыем, Гарнерыем) быў выкладчыкам у школе свабодных мастацтваў; вывучыўшы сам, без дапамогі настаўніка, Юстыныянава права, ён набыў рэпутацыю легіста. Па сведчанні Адфруа, балонскага юрыста XIII стагоддзя, творы якога ўтрымліваюць гістарычныя звесткі адносна прафесараў-папярэднікаў, Ірнерый адкрыў адмысловую юрыдычную школу па просьбе графіні Мацільды, былой уладальніцыцы Тасканы і часткі Ламбардыі. Цалкам праўдападобна, што гэтая прынцэса, прыхільніца папы рымскага, была супраць запрашэння ў свае суды равенскіх легістаў, якія адрозніваліся традыцыйнай варожасцю да папскага стальца.

Ірнерый адкрыў свае публічныя лекцыі ў 1088, які лічыцца годам заснавання яго інстытута, і займаў у ім кафедру да самай сваёй смерці (паміж 1125 і 1137 гадамі).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.257