Балхаш-Алакольская катлавіна
Балхаш-Алакольская катлавіна — плоская замкнёная ўпадзіна на ўсходзе Казахстана.
Даўжыня больш за 700 км, вышыня ад 342 (узровень возера Балхаш) да 600 м над узроўнем мора. Утварылася ў выніку прагіну, яхі запоўнены рачнымі пясчанымі адкладамі. Уключае на захадзе возера Балхаш, на ўсходзе азёры Сасыкколь і Алаколь, на поўдні пясчаныя масівы Таўкум, Муюнкум і інш. Ападкаў 135—200 мм за год. Пануюць пустынныя і паўпустынныя ландшафты. Перавеяныя пяскі ўтвараюць грады (вышыня да 30 м), паўзарослыя саксаулам, джузгунам, палыном, салянкамі.
Літаратура
правіць- Балхаш-Алакольская катлавіна // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.