Баляслаў Іосіфавіч Шаціла
Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (4 лютага 1919, вёска Горкі — 29 верасня 2009, Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (1965—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР.
Баляслаў Іосіфавіч Шаціла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Піліп Коханаў | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Янчук | ||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1919 |
||||||
Смерць |
29 верасня 2009 (90 гадоў) |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш як 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралёра-рэвізора КРУ па Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці да міністра фінансаў БССР.
23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў інспектарам па бюджэце райфінаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фінаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласці ён быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела Гомеля.
З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароды
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Некралог Архівавана 3 студзеня 2010.
- Шаціла Баляслаў Іосіфавіч // Сайт Гімназіи № 1 імя В. А. Караля г. Чэрвеня(недаступная спасылка)