Баляслаў Лесьмян
Баляслаў Ле́сьмян (польск.: Bolesław Leśmian, сапр. Lesman; 22 студзеня 1877, Варшава — 5 лістапада 1937) — польскі паэт; прадстаўнік сімвалізму. Член Польскай акадэміі літаратуры (1933).
Баляслаў Лесьмян | |
---|---|
польск.: Bolesław Leśmian | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Bolesław Lesman |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1937[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Зоф’я Чыліньска[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт-адвакат, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1895 |
Мова твораў | польская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў інтэлігентнай яўрэйскай сям’і. Бацька паэта вырас у асяродку гандляроў кнігамі, маці — у сям’і юрыста. Дзяцінства Б. Лесьмяна прайшло на Украіне. Ён скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1903).
У 1901 годзе Баляслаў Лесьмян вярнуўся ў Варшаву. У 1901—07 супрацоўнік польскага і рускага перыядычнага друку. Падарожнічаў — Германія, Францыя, — у Парыжы быў закаханы ў мастачку Сэліну Зундэрланд, пасля ажаніўся з іншай мастачкай — Зоф’яй Чыліньскай. У пазнейшыя гады сябраваў з Дорай Лебенталь, для якой напісаў цыкл «Malinowy chruśniak». Быў знаёмы з колам мадэрністаў, пры спрыянні свайго сябра Зянона Пшэмыцкага пачаў супрацоўнічаць з часопісам «Хімера» («Chimera»). Быў адным са стваральнікаў эксперыментальнага Мастацкага тэатра ў Варшаве (1911). У 1912-14 гадах зноў жыве ў Парыжы.
З 1918 па 1934 Лесьмян працуе натарыюсам у глухіх мястэчках — спачатку Грубешуве, пасля ў Замосці, але кар’ера яго складаецца няўдала: у 1929 годзе кампаньён збягае, скраўшы 20 тысячаў злотых. Гэтую суму мусіў выплаціць Лесьмян, што надоўга загнала паэта ў пазыкі; сям’я жыла амаль у галечы.
Аднак у час бадзяння па польскай правінцыі Баляслаў Лесьмян выдаў адзін з самых знакамітых сваіх зборнікаў — кнігу «Луг» (Łąka). У 1935 паэт вяртаецца ў Варшаву, а ў 1936 выдае другі свой значны зборнік — «Цяністы напой» (Napój cienisty).
Ва ўмовах нарастання нацызму памёр ад сардэчнага прыступу.
Творчасць
правіцьДрукавацца Б. Лесьмян пачаў яшчэ ў 1895 годзе, калі ў часопісе «Вандроўнік» (Wędrowiec) выйшла падборка яго вершаў. Аднак доўгі час яго паэзія была малавядомай, нягледзячы на тое, што яе цанілі творцы-сучаснікі, напрыклад, Юліян Тувім. Дзеля таго каб яго яго прозвішча гучала больш па-польску, паэт змяняе ў ім два гукі і з Лесмана ператвараецца ў Лесьмяна. У 1912 годзе выдае кніжку «Сад на раздарожжы» (Sad rozstajny), якая праходзіць незаўважнай.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Луг» (1920), «Цяністы напой» (1936), «Лясное дзеянне» (выд. 1938), апрацовак народных казак «Казанні пра Сезама», «Прыгоды Сіндбада-Марахода» (абедзве 1913), эсэ, літаратурных артыкулаў, перакладаў.
Паэзіі Б. Лесьмяна ўласцівы шчырасць і палкасць пачуцця, імкненне спазнаць прыроду; стыль адметны ўжываннем архаізмаў, дыялекгызмаў і неалагізмаў, многія з якіх пасля ўвайшлі ў польскую мову. Паэзія Лесьмяна — гэта своеасаблівы фантастычны свет са сваёй уласнай міфалогіяй і філасофіяй; яе крыніцамі былі і ўзгадкі паэта пра ўкраінскую прыроду, і польскі фальклор, і ўласнае бачанне рэчаіснасці.
Яго часта называлі «паэтам мёртвых»: месца дзеяння многіх яго вершаў — тагасветныя прысады ці нябыт. Аднак смерць у яго міфалогіі набывае новае значэнне: нябыт, пустата амаль прысутнічаюць у штодзённым жыцці. Але і наадварот — былое жыццё застаецца з мёртвымі пасля смерці: часам цяжка правесці мяжу, дзе заканчваецца жыццё, а дзе пачынаецца смерць.[2]
На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Ян Чыквін[3], Алег Лойка[4], Інэса Кур’ян[5], Алег Мінкін[6], Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Жалткоў, Марыя Мартысевіч[2].
Беларускія пераклады
правіць- Пан Блішчынскі. Мн., 1994.
- Выбраныя вершы: пераклад з польскай [К. Маціеўскай, Г. Янкуты]. Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 95, [2] с. — (Паэты планеты).
Крыніцы
правіць- ↑ Bolesław Leśmian (pierwotnie Lesman) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б prajdzisvet.org
- ↑ Лісце срэбнай таполі: З польскай лірыкі ХХ ст. / Выбраў і пераклаў Чыквін Я.Беласток, 1999
- ↑ Напярэймы: ад Буга да Варты: Анталогія польскай паэзіі. У 2-х т. Т.1. / Пер. з польскай А.Лойкі. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2003. — 386 с.
- ↑ Каляровая карова: Анталогія польскай дзіцячай паэзіі / Пер. з польскай і ўклад. І. Кур’ян // Мінск, 2007.
- ↑ Алег Мінкін: Нашай літаратуры бракуе мэтафізыкі
Літаратура
правіць- Мапюковіч С. Лесьмян // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.