Баляслаў Масціцкі
Баляслаў Эўзебіюш Масціцкі (польск.: Bolesław Euzebiusz Mościcki; 1877, Высоке-Мазавецке — 18 лютага 1918, ваколіцы Лунінца) — польскі ваенны, палкоўнік.
Баляслаў Масціцкі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 14 снежня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1918[1] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў афіцэрскую школу ў 1902 годзе. Пасля ў расійскім войску.
Першы камандзір Крэавецкага ўланскага палка. Удзельнік Руска-японскай і Першай сусветнай вайны. На апошняй — у складзе Першага Польскага Корпуса Доўбар-Мусніцкага.
Загінуў ад рук бальшавікоў і ўзброеных сялян 18 лютага 1918 каля Лунінца пры спробе перайсці лінію руска-нямецкага фронту. Яго рэшткі былі спецыяльна адшуканыя і пахаваны ў Мінску ў кафедральным касцёле. У 1921 перавезены ў Варшаву ў Касцёл Святога Крыжа. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari.