Баляслаў Паўлавіч Аскерка

Баляслаў Паўлавіч Аскерка (1822, вёска Вадовічы, Рэчыцкага павета — 30.12.1896, Варшава) — мазырскі павятовы маршалак (1862—1863), удзельнік Студзеньскага паўстання (1863—1864).

Баляслаў Аскерка
Баляслаў Аскерка ў адзенні катаржаніна ў Сібіры
Баляслаў Аскерка ў адзенні катаржаніна ў Сібіры
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Мазырскі павятовы маршалак
1862 — 1863
Папярэднік Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911)
Пераемнік Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911)
Нараджэнне 1822(1822)
Смерць 30 снежня 1896(1896-12-30)
Месца пахавання
Род Аскеркі
Бацька Ігнат-Павел Леапольдавіч Аскерка
Маці Францішка Янаўна Яленская
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне і сям'я

правіць

Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, а род маці — Мазырскага павета і Навагрудскага ваяводства.

Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны Яленскай у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў 1814 г. налічвалася 652 рэвізскія душы. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля II-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (упам. 1801 г. ), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран рэчыцкім павятовым маршалкам (1814—1815).

Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802).

Адукацыя

правіць

Быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце (Ліфляндская губерня), дзе ў 1836 г. стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў пэўны час зняволены царскімі ўладамі.

Кіраванне гаспадаркай і дваранская служба ў павеце

правіць

Пазней жыў у маёнтку Ячонка Мінскага павета. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 г. налічвалася 542 рэвізскія душы.

У 1862 г. быў выбраны ў Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду мазырскага павятовага маршалка (1862—1863) на трохгоддзе, але да канца службы не даслужыў, бо прыняў удзел у паўстанні.

Удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864)

правіць

Напярэдадні Студзеньскага паўстання (1863—1864) далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме («Пішчалаўскім замку»), за ўдзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 г. высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.

Паводле даравальнага царскага маніфесту ў 1875 г. вярнуўся на радзіму з Іркуцкай губерні. З 1875 г. жыў і памёр у Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павазкоўскіх могілках.

Зноскі

Літаратура

правіць