Баляслаў Русецкі
Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч Русе́цкі (23 лістапада 1824, Рым — 31 студзеня 1913) — жывапісец, графік. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сын Канута Русецкага.
Баляслаў Русецкі | |
---|---|
польск.: Bolesław Rusiecki | |
| |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1824[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1913[1][2] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канут Русецкі |
Жонка | Стэфанія з Карповічаў[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце, дзе выкладаў яго бацька, затым на медыцынскім факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1843—1850 гадах вольным слухачом вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Карла Брулова і Фёдара Бруні. Пазней удасканальваўся ў Рыме. У 1850 годзе за напісаны з натуры партрэт яму было прысвоена званне свабоднага мастака, у 1853 годзе за алегарычнае палатно ««Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» („Połączenie Willi z Niemnem“) — званне акадэміка[3] [4].
У 1857 годзе з жонкай выехаў у паездку за мяжу, наведаў Варшаву, Кракаў, Дрэздэн, Прагу, Вену, Трыест, у 1858—1861 гадах жыў у Рыме, куды не раз вяртаўся[3].
Пасля вяртання з Рыма абгрунтаваўся ў маёнтку Янавічы пад Беластокам, але пасля смерці жонкі ў 1866 годзе перасяліўся ў Вільню[3].
Вярнуўшыся ў Вільню, выкладаў рысунак у прагімназіі. Збіраў творы мастацтва, археалагічныя знаходкі, матэрыялы для гісторыі мастацтва ў Вільні. Уваходзіў у арганізаваны прамыслоўцам З. Нагродскім у 1897 годзе камітэт па ўзвядзенні помніка паэту Адаму Міцкевічу ў Вільні і набыў у Кракаве ў графа Зыгмунта Пуслоўскага адзін з трох асобнікаў бюста Міцкевіча, адлітых у Парыжы (аўтар — кракаўскі скульптар Марцэлі Гуйскі). Праект помніка падрыхтаваў кракаўскі архітэктар Тадэвуш Стрыенскі. Працамі па мантажы помніка ў касцёле Святых Янаў у Вільні займаўся варшаўскі скульптар Ян Рудніцкі. Дзень сотай гадавіны нараджэння Міцкевіча 12 (24) снежня 1898 года быў адзначаны ўрачыстай памінальнай імшой з удзелам мноства віленчукоў. Помнік быў без агалоскі адкрыты 6 (18) чэрвеня 1899 года. Перад незадаволенай мясцовай адміністрацыяй настаяцель касцёла Казімір Пацінка апраўдваўся тым, што помнік узвдзены па просьбе сына паэта і гэта яго прыватная справа.[5]
Завяшчаў Віленскаму таварыству сяброў навукі сваю бібліятэку, архіў, калекцыю мастацкіх твораў і ахвяраваў 10 тысяч рублёў на ўзвядзенне дом таварыства ў Вільні.
Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні побач з магілай свайго бацькі, маці, братоў, сястры і жонкі Стэфаніі, народжанай Карповіч (1829—1866). Аўтар надмагільнага помніка — Альгерд Кухарскі, які назваўся ў надпісе на надмагілле яго ўнукам, у рэчаіснасці ж далёкі сваяк (у Баляслава Русецкага не было ўнукаў і пляменнікаў).
Творчасць Правіць
Працаваў пераважна ў жанры партрэта, пісаў пейзажы, кампазіцыі на рэлігійныя тэмы. У пачатку 20 ст. ўдзельнічаў у афармленні перыядычных выданняў на Беларусі. Сярод твораў: «Жаночы партрэт» (1850), «Партрэт сенатара Навасільцава з сынам», «Партрэт Карповіча» (абодва 1851), «Партрэт Паўлоўскага», аўтапартрэт (абодва 1852), «Партрэт генерала Бібікава» (1854), «Партрэт жанчыны ў белым», алегарычная кампазіцыя «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» (1853), алтарная карціна «Св. Казімір» (1857) для фарнага касцёла ў Гродне. Выканаў шэраг фрэскавых размалёвак у касцёлах Гродна і ў Турчанах (Беласточчына).
Зноскі
- ↑ а б Boleslaw Michal Rusiecki // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bolesław Michał Rusiecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Amžinasis miestas
- ↑ Biernacka
- ↑ Monument to A. Mickiewicz (англ.)(недаступная спасылка). Vilnius University architectural ensemble. Vilnius University Library (24 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2017. Праверана 28 снежня 2016.
Літаратура Правіць
- Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. — Мн., 1974.
- Бадзін Р. Р. Русецкі Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- П. Столпянский. Русецкий, Болеслав-Михаил-Юлий Канутович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. — Т. 17. — С. 619—620. (руск.)
Спасылкі Правіць
Баляслаў Русецкі на Вікісховішчы |
- Dailininko Boleslovo Mykolo Rusecko tapyba iš Lietuvos dailės muziejaus rinkinių Архівавана 27 чэрвеня 2016. (літ.)
- Pajedaitė, Ingrida. Paroda „Ak, Roma! Amžinasis miestas Boleslovo Rusecko gyvenime ir kūryboje“ (літ.). Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka. Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (24 верасня 2015). Праверана 31 снежня 2016.(недаступная спасылка)
- Biernacka, Róża. Bolesław Michał Rusiecki (польск.). Internetowy Polski Słownik Biograficzny. Narodowy Instytut Audiowizualny (24 верасня 2015). Праверана 31 снежня 2016.