Баляслаў V Сарамлівы
Баляслаў V Сарамлівы (Калішскі; польск.: Bolesław Wstydliwy; 21 чэрвеня 1226 — 7 снежня 1279) — польскі князь (1243—1279), прадстаўнік дынастыі Пястаў. Сын Лешка Белага і Гржыміславы Луцкай.
Баляслаў V Сарамлівы Bolesław V Wstydliwy | ||
| ||
---|---|---|
1243 — 1279 | ||
Папярэднік | Конрад I Мазавецкі | |
Пераемнік | Лешак Чорны | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | 21 чэрвеня 1226 Корчын | |
Смерць | 7 снежня 1279 (53 гады) Кракаў | |
Пахаванне | ||
Род | Пясты | |
Бацька | Лешак Белы | |
Маці | Граміслава | |
Жонка | Кінга | |
БіяграфіяПравіць
У 13-гадовым узросце ажаніўся з 15-гадовай Кунігундай (Кінгай), дачкой венгерскага караля Белы IV. Кунігунда вылучалася надзвычайнай набожнасцю і ўстрымлівалася ад шлюбных адносін. Рэлігійныя перакананні Баляслава не дазвалялі яму мець па-за шлюбную сувязь, таму дзяцей у яго не было. Менавіта з гэтай прычыны Баляслаў атрымаў мянушку «Сарамлівы».
З 9-гадовага ўзросту валадар Малой Польшчы сярод дзяржавы, якая распалася на ўдзелы. Узыйшоў на прастол пад апекай князя Вялікай Польшчы (Гнезна) Генрыха Барадатага. У 1241 годзе пасля бітваў з манголамі пры Хмельніку і пры Легніцах і выгнання з Кракава свайго дзядзькі Конрада Мазавецкага стаў кракаўскім князем, гэта значыць заняў дамінуючую пазіцыю сярод удзельных князёў. Кракаў, разбураны татарамі, быў ізноў адбудаваны. У 1245 годзе Баляслаў V паслаў войскі на дапамогу венграм, але яны былі разбіты ў Яраслаўскай бітве. У 1259-60 гадах манголы на чале з Бурундаем ізноў уварваліся ў Польшчу разам з войскамі галіцка-валынскіх князёў, якія аддалі перавагу супраціўленню сумесны паход на захад.
Эпоха Баляслава V адзначылася не толькі вайной з манголамі, але і аддзяленнем Сілезіі ад Польшчы, унутранымі разладамі, у выніку якіх вельмі аслабела княжацкая ўлада, а ўплыў арыстакратыі і духавенства, наадварот, узмацніўся. У выніку ўнутранай бязладзіцы і знешняй пагрозы Баляславу V прыйшлося бегчы з краіны.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Болеслав, герцоги и короли польские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.