Балігало́ў[3][4] (Conium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 4 віды.

Балігалоў

Балігалоў плямісты (Conium maculatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conium L., 1753

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29472
NCBI  13446
EOL  71055
IPNI  39839-1

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным пахам. Сцёблы прамыя, голыя, галінастыя, баразнаватыя, часам з пурпуровымі плямамі. Лісце тройчы перыстае, размешчанае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, белага колеру, сабраныя ў складаныя шчытападобныя парасонікі. Плод — сухі віслаплоднік.

Расліны ядавітыя (утрымліваюць алкалоіды халін, каніін, кангідрын і інш.)[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на ўзлесках і лясных палянах, парках, садах, агародах, пустках, уздоўж дарог

Віды правіць

Выкарыстанне правіць

Лекавыя, дубільныя, інсектыцыдныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Болиголов: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Conium // The Plant List (англ.)