Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат

(Пасля перасылкі з Бамбардзіроўка авіябазы Шайрат)
Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі
USS Ross 2017 Shayrat strike 170407-N-FQ994-031.jpg
Запуск крылатых ракет з эсмінца ЗША
Дата

7 красавіка 2017

Час

04:40 (UTC+3)

Места

авіябаза Эш-Шайрат, мухафаза Хомс

Смерці

9 чалавек[1]

Траўмы

7 чалавек

Цэль атакі

авіябаза Эш-Шайрат

Спосаб атакі

Авіяўдар

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе[2]. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп[3]. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў[4]. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек[5].

Змест

ПерадгісторыяПравіць

4 красавіка 2017 года ў выніку авіяцыйнага ўдару сірыйскіх ВПС адбылося паражэнне насельніцтва хімічнымі атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Хан-Шэйхун (муфахаза Ідліб). У выніку атручванняў загінулі прынамсі 74 чалавекі, раненні атрымалі прынамсі 557 чалавек[6][7]. Асноўныя версіі таго, што адбылося: хімічная атака сірыйскай арміі і паражэнне сірыйскай авіяцыяй складаў баявікоў з хімічнай зброяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усклаў віну за тое, што адбылося, на прэзідэнта Сірыі Башара Асада[8]. 6 красавіка 2017 года Трамп заявіў пра магчымасць ваенных мер у дачыненні да Сірыі[9].

Храналогія падзейПравіць

 
Эсмінец USS Ross (DDG-71)
 
Эсмінец USS Porter (DDG-78)
  Вонкавыя відэафайлы
      Пуск ракет з амерыканскага эсмінца
      Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі

Уначы, у 04:42 — 04:56 па мясцовым часе (UTC+3), пасля папярэджання расійскіх ваенных па «існуючых каналах»[10][11], з акваторыі Міжземнага мора два ваенныя эсмінцы ВМФ ЗША USS Ross (DDG-71) і USS Porter (DDG-78), якія знаходзіліся каля вострава Крыт, выпусцілі па сірыйскай авіябазе 59 крылатых ракет «Тамагаўк»[12]. Адзінай цэллю авіяўдару стала авіябаза Шайрат, з якой, паводле меркавання амерыканскага боку, сірыйскія ўрадавыя войскі здзяйснялі хімічную атаку. Першыя паведамленні пра авіяўдары з'явіліся прыкладна ў 04:30 па мясцовым часе (і прыкладна ў 20:30 па вашынгтонскім)[2].

Праз некаторы час, калі на ўсходзе ЗША быў вечар, Дональд Трамп заклікаў усе «цывілізаваныя нацыі» аб'яднацца, каб «пакласці канец з разнёй і кровапраліццем у Сірыі». Таксама ён пацвердзіў, што аддаў загад нанесці ваенны ўдар па авіябазе Шайрат, з якой, паводле звестак ЗША, была здзейснена хімічная атака, і абвінаваціў Башара Асада ў парушэнні Канвенцыі ААН аб забароне хімічнай зброі[13].

Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаны як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі[14]. Паводле паведамлення адміністрацыі прэзідэнта ЗША, усе ракеты дасягнулі цэлі[15][16], паводле ацэнак Мінабароны ЗША ў цэль патрапілі 58 ракет, Мінабароны Расіі заявіла, што толькі 23 ракеты з 59 ударылі па базе Шайрат[12], звесткі экспертаў больш ўзгадняюцца з версіяй Мінабароны ЗША ці Белага дому.[17] У выніку ўдару былі знішчаны ваенныя самалёты (па розных паведамленнях ад 9 да 20), склады боепрыпасаў і ГЗМ, ангары, а таксама сістэмы ППА, склад матэрыяльна тэхнічнай маёмасці, навучальны корпус, сталовая[12], агульная шкода авіябазе ўяўляецца абмежаванай[17]. Узлётная паласа, рулёжныя дарожкі і самалёты сірыйскіх ВПС паводле сцвярджэння Мінабароны Расіі на стаянках не пашкоджаны[12]. Па зводцы аб стратах сірыйскай арміі загінулі 7 і 18 ваенных паранены, сярод грамадзянскага насельніцтва паводле папярэдніх звестак 9 чалавек загінулі[18].

Паводле слоў губернатара мухафазы Хомс, у выніку ўдару загінулі 5 чалавек, з іх 3 ваенныя і 2 мірныя жыхары[1]. Паводле заявы кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, у выніку ўдару загінулі 4 ваеннаслужачых, двое згінулі без весткі і шасцёра атрымалі раненні пры тушэнні пажару[12]. Паводле звестак Мінабароны РФ, «адразу пасля завяршэння атакі перайшлі ў наступ тэрарыстычныя арганізацыі»[12].

РэакцыяПравіць

Пасля ракетнага ўдару Расія прыпыніла дзеянне мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі паміж ваеннымі Расіі і ЗША, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года[19].

7 красавіка расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» накіраваўся з Наварасійска ў Міжземнае мора, да берагоў Сірыі[20].

Палітычныя заявыПравіць

У падтрымку авіяўдару выступілі Аўстралія[21], Аўстрыя[22], Бахрэйн[22], Вялікабрытанія[23], Германія[24], Грузія[25], Ізраіль[26], Італія[27], Іарданія[28], Канада[29], Катар[30], Кувейт[30], Літва[31], Новая Зеландыя[32], Нарвегія[33], Саудаўская Аравія[34], ААЭ[22], Польшча[35], Румынія[36], Францыя[37], Турцыя[38], Украіна[39], Чэхія[22], Японія[40].

КНР заявіла пра неабходнасць вырашэння сітуацыі палітычным шляхам і заклікала ўсе бакі праявіць стрыманасць[41].

Расія[42][43] і Іран[44] асудзілі нанясенне авіяўдару.

Савет Бяспекі ААНПравіць

7 красавіка 2017 года па ініцыятыве Балівіі было склікана экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання амерыканскага ўдару па аэрадроме Шайрат[45].

Падчас пасяджэння прадстаўнікі Расіі і ЗША абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі і папярэджаннямі пра негатыўныя наступствы палітыкі, якая імі праводзіцца.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Амерыка зробіць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю. Хэйлі выказала ўпэўненасць, што «ўзмацненне Асада павядзе толькі да новых забойстваў», асудзіўшы ў сувязі з гэтым Расію і Іран[45].

Прадстаўнік Расіі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і адзначыў, шо яны іграюць на руку «тэрарыстам». «Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», — заявіў ён[45].

Прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт», маючы на ўвазе хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад вінавацяць рэжым Асада[45].

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 У выніку ўдару ЗША па базе ў Сірыі загінулі пяць чалавек , Інтэрфакс (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  2. 2,0 2,1 США атаковали крылатыми ракетами аэродром правительственных сил в Сирии , Lenta.ru (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  3. «Не можа быць сумневаў: Сірыя выкарыстоўвала хімічная зброя» Што сказаў Дональд Трамп пра ўдары ЗША па Сірыі. Meduza (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  4. Тэлеканал «Расія 24» паказаў кадры з авіябазы Шайрат, па якой нанеслі ўдар УС ЗША. ІТАР-ТАСС (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  5. Што вядома пра ўдар ЗША па авіябазе ў Сірыі. ІТАР-ТАСС (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  6. Idlib town reels following major chemical attack: ‘No rebel positions, just people’ (англ.) . Syria Direct. Праверана 7 красавіка 2017.
  7. Barnard, Anne and Gordon, Michael R.. Worst Chemical Attack in Years in Syria; U.S. Blames Assad (2017-04-04). Праверана 5 красавіка 2017.
  8. Трамп заявил об изменении отношения к Асаду из-за химатаки в Идлибе , Lenta.ru (2017-04-06). Праверана 7 красавіка 2017.
  9. Трамп задумался о военных мерах против Сирии , Lenta.ru (2017-04-06). Праверана 7 красавіка 2017.
  10. [1]
  11. [2]
  12. 12,0 12,1 12,2 12,3 12,4 12,5 Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў. Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі , RT (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  13. Трамп призвал «цивилизованные нации» «покончить с резнёй» в Сирии , Lenta.ru (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  14. Телеканал "Россия 24" показал кадры с авиабазы Шайрат, по которой нанесли удар ВС США. ИТАР-ТАСС (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  15. «Trump Orders Missile Attack in Retaliation for Syrian Chemical Strikes», DoD News, 7.04.2017
  16. [3]
  17. 17,0 17,1 Апублікаваны здымкі паражоных «Тамагаўкамі» мэт на базе Шайрат.
  18. Трансляцыя пасяджэння СБ ААН па пытанні Шайрата
  19. В Кремле назвали бессмысленным меморандум по безопасности полетов в Сирии, РИА Новости, 07.04.2017.
  20. Фрегат «Адмирал Григорович» возвращается к берегам Сирии
  21. Австралия поддержала ракетный удар США по Сирии , Интерфакс-Азербайджан (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  22. 22,0 22,1 22,2 22,3 Страны коалиции по борьбе с ИГ* поддержали ракетный удар США по авиабазе Шайрат в Сирии, заявив, что теперь самое время для переговоров. NEWSru.com (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  23. Сирия: Лондон поддержал ракетный удар США по базе в Хомсе
  24. «Асад назвал удары США „глупыми и безответственными“», Би-Би-Си, 7.04.2017
  25. Минобороны Грузии сочло пропорциональными удары США по Сирии. Sputnik (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  26. «Latest updates and global reaction to Trump strike», BBC News, 7.04/2017
  27. Италия поддержала удар США по авиабазе в Сирии. РИА Новости (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  28. Иордания поддержала удар США по авиабазе в Сирии. РИА Новости (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  29. Justin Trudeau supports U.S. missile strike against Syria, CPC responds. Ottawa Citizen. Праверана 7 красавіка 2017.
  30. 30,0 30,1 Kuwait, GCC states including Qatar support US strikes. Kuwait News Agency. Праверана 7 красавіка 2017.
  31. Президент Литвы: руководство Сирии и России должно знать красные линии. ru.DELFI.lt (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  32. Foreign Affairs Minister Murray McCully on US air strikes: 'We can understand why'. New Zealand Herald. Праверана 7 апреля 2017.
  33. Норвегия с пониманием относится к действиям США в Сирии. РИА Новости (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  34. Саудовская Аравия поддержала удары США по Сирии. RT (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  35. Президент Польши поддержал удар США по авиабазе в Сирии / РИА Новости
  36. PM Grindeanu: We condemn chemical weapons attack in Syria. Agerpress. Праверана 7 красавіка 2017.
  37. Глава МИД Франции прокомментировал удар США по Сирии
  38. Turkey arrests Syrian military pilot captured after his plane crashed
  39. Заява МЗС України щодо Сирії
  40. Решение против химического оружия. Япония поддержала удар США по авиабазе в Сирии. Новое Время (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  41. Китай после удара США по Сирии призвал все стороны к хладнокровию//«РИА Новости», 07.04.2017
  42. «Крэмль назваў удары ЗША агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы», Бі-Бі-Сі, 07.04.2017.
  43. Лаўраў зрабіў заяву па Сірыі
  44. Иран решительно осудил удар ВС США по авиабазе в Сирии. Газета.Ru (2017-04-07). Праверана 7 красавіка 2017.
  45. 45,0 45,1 45,2 45,3 «Савбяс ААН не прыйшоў да згоды па Сірыі», Бі-Бі-Сі, 8.04.2017

Шаблон:Грамадзянская вайна ў Сірыі