Бамбергскі ўніверсітэт
Бамбергскі ўніверсітэт або афіцыйна Бамбергскі ўніверсітэт Ота і Фрыдрыха (ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бамберг.
Бамбергскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg | |
| |
Арыгінальная назва | ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg |
Міжнародная назва | англ.: University of Bamberg |
Заснаваны | 1647 |
Студэнты | 12 161[1] |
Размяшчэнне | Бамберг |
Сайт | uni-bamberg.de |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Універсітэт у асноўным размешчаны ў гістарычных будынках у Старым горадзе Бамберга. Да іх адносяцца ў тым ліку былы езуіцкі калегіум і былая пажарная станцыя. Асноўнымі напрамкамі навучання і даследаванняў універсітэта з'яўляюцца гуманітарныя, культуралагічныя, сацыяльныя і эканамічныя навукі, а таксама прыкладная інфарматыка. Навучальная ўстанова была заснавана ў 1647 годзе князем-біскупам Мельхіёрам Ота Войтам фон Зальцбургам пад назвай "Academia Bambergensis". Акадэмія ў наступныя стагоддзі, асабліва дзякуючы намаганням князя-біскупа Фрыдрыха Карла фон Шэнбарна, атрымала статус поўнага ўніверсітэта з тэалагічным, філасофскім, юрыдычным і медыцынскім факультэтамі.
ФакультэтыПравіць
- Гуманітарных навук і культуралогіі
- Сацыяльных навук і эканомікі
- Гуманітарных навук
- Бізнес-інфармацыйных тэхналогій і прыкладной інфарматыкі
Зноскі
- ↑ https://www.uni-bamberg.de/universitaet/zahlen-und-fakten/die-universitaet-bamberg-in-zahlen/ Праверана 8 сакавіка 2022.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамбергскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы