Банавентура Віём

Банавентура Віём (фр.: Bonaventura Villaume; 3 сакавіка 1789, Францыя — ?) — святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Банавентура Віём
фр.: Bonaventura Villaume
Дата нараджэння 3 сакавіка 1789(1789-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 18 верасня 1813 г., пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў Пушы. Вывучаў тэалогію (1814—1818) у Полацкай езуіцкай акадэміі і адначасова выкладаў там арабскую і сірыйскую мовы. У 1817 г. быў высвечаны на ксяндза. У 1818—1819 гг. — віцэ-рэгент канвікта і прафесар арабскай, сірыйскай і французскай моў у Акадэміі[1]. У прыватнасці, пры вывучэнні сірыйскай студэнты выконвалі пераклады з «Евангелля» і «Псалмоў Давідавых», напісаных на гэтай мове[2]. У апошні свой навучальны год у Полацку быў прэфектам канвікта і выкладаў у ім французскую мову[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў на Радзіму. Далейшы лёс яго невядомы[3].

Зноскі

  1. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 172.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура правіць

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно: ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.