Банда — народ у ЦАР, ДРК, Камеруне, Судане. Насяляюць міжрэчча рэк Убангі і Шары. Агульная колькасць — 1240 тыс.чалавек. Блізкі да нгбанды, гбая. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Гавораць на убангійскіх мовах адамаўа-усходняй падгрупы нігера-кангалезскай групы конга-кардафанскай сям’і. Захоўваюць традыцыйныя вераванні (культ продкаў, духаў, варажба).

Плямёнамі кіруюць павадыры. Земляробчая абшчына аб’ядноўвае малыя і вялікія патрыярхальныя сем’і. Сістэма радства тыпу амаха. Лік радства патрылінейны; шлюб патрылакальны. Банда жывуць у кампактных вёсках. Жытло — чатырохвугольнае ў планіроўцы, каркаснае, з плеценымі абмазанымі глінай сценамі і высокім пірамідальным дахам з саломы. Традыцыйнае адзенне — насцягновая павязка. Асноўная ежа — кашы з проса, гародніна, малако, рыба. Захоўваюць багаты музычны фальклор, гістарычныя паданні.

Літаратура

правіць
  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.86