Баніфацый I Манферацкі
Баніфацый I Манферацкі (1150 — 4 верасня 1207) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.
Баніфацый I Манферацкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад Манферацкі[d] | ||||||
Пераемнік | Вільгельм VI Манферацкі[d] | ||||||
Нараджэнне |
1150[1][2][…] ці каля 1150 |
||||||
Смерць |
4 верасня 1207[4][3] |
||||||
Род | Алерамічы[d] | ||||||
Бацька | Вільгельм V Стары[d][5][6] | ||||||
Маці | Юта фон Бабенберг[d][5][6] | ||||||
Жонка | Elena di Bosco[d][7][8][5], Jeanne of Antioch[d][7] і Маргіт Венгерская[d][5][8] | ||||||
Дзеці | Вільгельм VI Манферацкі[d][5][6], Дзімітрый Манферацкі[d][9] і Агнеса Манферацкая[d] | ||||||
Званне | рыцар | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.
У 1191—1193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 г. у Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.
Падзел ВізантыіПравіць
Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.
Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.
Шлюбы і дзеціПравіць
- Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей:
- Гульельма VI, маркграф Манферацкі
- Беатрыса, другая жонка Энрыка II дэль Карэта, маркграфа Савоны
- Агнэса (каля 1180 — 1208), жонка Генрыха Фландрскага, імператара Лацінскай імперыі
- Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага;
- У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела
- Дзімітрый, кароль Фесалонікі
КрыніцыПравіць
- Linskill, Joseph (1964). The Poems of the Troubadour Raimbaut de Vaqueiras.
- Magoulias (1984). O City of Byzantium, Annals of Niketas Choniates. ISBN 0-8143-1764-2.
- Vaqueiras, Raimbaut de. The Epic Letter (external link to bilingual text)
- Villehardouin, Geoffrey de (1963id=ISBN 0-14-044124-7). "The Conquest of Constantinople". Chronicles of the Crusades. https://archive.org/details/chroniclescrusa01joingoog.
- Жоффруа Виллардуэн. ЗАВОЕВАНИЕ КОНСТАНТИНОПОЛЯ
- Рембо де Вакейрас. Письмо Бонифацию I де Монферрат Архівавана 15 снежня 2005.
БібліяграфіяПравіць
- Brand, Charles M. (1968). Byzantium Confronts the West. ISBN 0-7512-0053-0.
- Goria, Axel (1970). "Bonifacio di Monferrato". Dizionario Biografico degli Italiani, vol. XII. Rome. pp. 118-124.[1] Архівавана 5 лістапада 2006.
- Haberstumpf, Walter (1995), written at Torino, Dinastie europee nel Mediterraneo orientale. I Monferrato e i Savoia nei secoli XII–XV, <http://centri.univr.it/RM/biblioteca/scaffale/volumi.htm#Walter%20Haberstumpf>
- Queller, Donald E.; Thomas F. Madden (1999). The Fourth Crusade: The Conquest of Constantinople'. ISBN 0-8122-1713-6. https://archive.org/details/fourthcrusadecon00dona.
- Runciman, Steven (1951-1954), written at Cambridge, A history of the Crusades, Cambridge University Press
- Usseglio, Leopoldo (1926). I Marchesi di Monferrato in Italia ed in Oriente durante i secoli XII e XIII.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118661477 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Lundy D. R. Boniface I of Montferrat, King of Thessalonica // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Boniface I [House of Aleramici] // Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. Bonifacio Marchese del Monferrato // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ а б в Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ а б Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- Елена Сизова.. Фридрих II Гогенштауфен и его династия в зеркале литературы . Историко-искусствоведческий портал "Монсальват". Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 20 кастрычніка 2013.