Баптыстэрый Сен-Жан
Баптыстэрый Сен-Жан, таксама Баптыстэрый Іаана Хрысціцеля (фр.: Baptistère Saint-Jean) — рэлігійны будынак у французскім горадзе Пуацье. Мяркуецца, што гэта найстарэйшы з існых у цяперашні час хрысціянскіх будынкаў у Францыі, а таксама адзін з найбольш значных прыкладаў архітэктуры эпохі Меравінгаў.
Баптыстэрый | |
Баптыстэрый Сен-Жан | |
---|---|
фр.: Baptistère Saint-Jean | |
46°34′46″ пн. ш. 0°20′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Poitiers[d] |
Архітэктурны стыль | Merovingian architecture[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРымскія карані
правіцьСярэдняя частка будынка была збудаваная прыкладна да 360 года акурат на падмурках рымскіх будынкаў, разбураных у 276 годзе. Пасля гэта месца стала кварталам біскупаў у горадзе Пуацье - непадалёк жыў Святы Іларый і ў далейшым быў заснаваны кафедральны сабор Святога Пятра. Першапачатковы будынак зведаў мноства зменаў. У 6 стагоддзі тут з'явілася купель для хрышчэння, паколькі ў той час абрад хрышчэння праводзіўся з поўным акунаннем.
Пачатак Сярэднявечча і Аднаўленне
правіцьУ V стагоддзі, у перыяд ўварвання вестготаў, будынак быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне баптыстэрыя пачалося пасля перамогі караля франкаў Хлодвіга I над каралём вестготаў Аларыхам II у 507 годзе ў бітве пры Вуе, недалёка ад Пуацье. Былі адноўлены верхнія часткі сцен святыні, дабаўлены тры апсідыёлы, утвораны трансэпт і апсіды, а таксама будынак быў дэкарыраваны звонку і знутры.
Да X стагоддзя будынак струхлеў і быў адрамантаваны і дапоўнены. Дзве невялікія рызніцы былі разабраныя (яны выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі абвешчаных абодвух падлог), бакавыя апсідыёлы па краях трансэпта былі перабудаваныя ў выглядзе апсіды, а квадратны бабінец атрымаў існуючую і па гэты дзень шматвугольную форму. Прыкладна ў гэты ж час Каталіцкая царква спыніла практыку хрышчэння з поўным акунаннем, басейн для хрышчэння быў замураваны і замест яго з'явілася хрысцільная чара. Пасля гэтага баптыстэрый стаў парафіяльнай царквой.
Позняе Сярэднявечча
правіцьУ перыяд з XII па XIV стагоддзя царква была ўпрыгожана фрэскамі, якія бачныя і сёння. На іх прадстаўлена Ушэсце Гасподняе, сімвалічныя паўліны, вершнікі ў балахонах, адзін з якіх рымскі імператар Канстанцін, і бюст Дзевы Марыі.
Цяперашні час
правіцьУ 1791 годзе падчас Французскай рэвалюцыі будынак быў зачынены і пакінуты. Яго канфіскавалі ў царквы і прадалі як нацыянальную ўласнасць прыватнай асобе, якая выкарыстоўвала гэты будынак у якасці склада. Дзякуючы адкрытай падпісцы будынак быў выратаваны ад разбурэння і выкуплены ў 1834 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя баптыстэрый быў рэстаўраваны.
Падчас раскопак, праведзеных у XX стагоддзі, быў знойдзены рэзервуар для вадохрышча, а таксама была ўстаноўлена больш дакладная дата ўзвядзення будынка. Гэта ўдакладненне тэрміна будаўніцтва дапамагло аспрэчыць версію, што баптыстэрый спачатку быў паганскім храмам і па гэтай прычыне адзін час меў назву Храм Святога Іанана. Замест гэтага, падобна, што будынак у рэчаіснасці быў пабудаваны для вадохрышча, таінства якога да гэтага адпраўлялі ў рацэ Клэн, якая працякае ў ста метрах адсюль.
Нягледзячы на мінулыя стагоддзі разбурэнняў, рэканструкцый і іншых змен, баптыстэрый захаваў свае першапачатковыя раманскія адметныя прыкметы.
У нашы дні ў баптыстэрыі ўладкованы невялікі музей, дзе прадстаўлена мноства каменных саркафагаў, якія датуюцца V – VII стагоддзямі. Шматлікія з іх маюць нагляднае разьбяное афармленне. Тут таксама прадстаўлены знойдзеныя пры раскопках фрагменты старажытнарымскіх калон, хрысцільныя чары і іншыя каменныя рэліквіі.
Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
правіцьБаптыстэрый Сен-Жан на Вікісховішчы |
- Малюнкі, схемы і фатаграфіі працы Элісан Стоўн, Універсітэт Піцбурга