Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» — адно з буйнейшых прадпрыемстваў на Беларускай чыгунцы. Размешчана на тэрыторыі трох абласцей: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай; мяжуе з трыма суседнімі краінамі: Польшчай, Літвой, Украінай.
Днём нараджэння аддзялення, у адпаведнасці з загадам Міністра шляхоў зносін СССР № 652 «Аб арганізацыі аддзяленняў дарог і ўзбуйненні аддзяленняў руху, аддзяленняў паравознага гаспадаркі і вагонных участкаў», лічыцца 23 верасня 1946.
Гісторыя
правіцьСетка чыгуначных шляхоў Баранавіцкага аддзялення пачала складвацца з участка Гродна—Парэчча, былой Пецярбургска—Варшаўскай чыгункі, па якім 15 снежня 1862 года прайшоў першы цягнік. 28 лістапада 1871 года праз Баранавічы па ўчастку Маскоўска-Брэсцкай чыгункі праехаў першы таварна-пасажырскі цягнік. 30 снежня 1884 года здадзена ў эксплуатацыю чыгуначная лінія Вільня — Ліда — Баранавічы — Лунінец — Пінск. У 1886 годзе — лінія Беласток — Ваўкавыск — Баранавічы Палескіх чыгунак. У 1907 годзе былі пабудаваны ўчасткі Ліда — Ваўкавыск — Масты — Гродна і Ліда — Маладзечна.
Да пачатку Першай сусветнай вайны асноўныя чыгуначныя шляхі сучаснага Баранавіцкага аддзялення фактычна былі пабудаваныя. У 1915 раёны Заходняй Беларусі былі акупаваныя кайзераўскімі войскамі. У красавіку 1920 войскі Польшчы захапілі заходнюю частку Беларусі. Па ўмовах падпісанага у Рызе 18 сакавіка 1921 года мірнага дагавора заходнія беларускія землі адыходзілі ў склад польскай дзяржавы. За 18 гадоў польскага валадарства ў Заходняй Беларусі было пабудавана ўсяго 107 км чыгуначных шляхоў. Участак: Варапаева — Друя 89 км пабудаваны ў 1932 годзе. Участак Варапаева — Друскенікі 18 км. На ўчастках Мікашэвічы — Лунінец — Жабінка і Ліда — Маладзечна былі знятыя другія пуці.
У 1939 годзе пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у адпаведнасці з загадам НКШЗ № 229/Ц ад 2 снежня 1939 г. былі ўтвораны Беластоцкая чыгунка з месцазнаходжаннем кіравання ў Вільні (начальнік Бадуноў П. Ф.) і Брэст-Літоўская з кіраваннем ў Баранавічах (начальнік Бурыкін І. В.). Гэтым жа загадам арганізаваны восем аддзяленняў: Баранавіцкае, Брэст-Літоўскае і Лунінецкае на Брэст-Літоўскай чыгунцы і Беластоцкае, Ваўкавыскае, Гродзенскае, Лідскае і Маладзечанскае на Беластоцкай чыгунцы. Будаўніцтва мірнага жыцця было перапынена 22 чэрвеня 1941 г. нападам фашысцкай Германіі. 8 ліпеня 1944 года вызваленыя Баранавічы, 9 ліпеня — Ліда, 10 ліпеня — Лунінец, 14 ліпеня — Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Па меры вызвалення тэрыторыі ад ворага ішло аднаўленне чыгуначных ліній і вузлоў. 9 ліпеня 1944 года па загадзе Народнага Камісара шляхоў зносін у г. Баранавічы прыбыла аператыўная група спецыялістаў—чыгуначнікаў на чале з начальнікам Брэст-Літоўскай чыгункі Г. І. Перцавым і начальнікам Баранавіцкага аддзялення Д. П. Карасцялёвым.
З 15 кастрычніка 1946 спыніла (у сувязі з перадачай вобласці ў склад Польшчы) дзейнасць Беластоцкая магістраль, як самастойная адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка. Ад яе да Брэст-Літоўскай чыгункі перайшло Лідскае аддзяленне руху. Было ліквідавана як маладзейнае Ваўкавыскае аддзяленне руху і паравознай гаспадаркі (за кошт ліквідацыі з’яўляецца Гродзенскае ўзбуйненнае аддзяленне). 1 кастрычніка 1948 года Лунінецкае аддзяленне было далучана да Баранавіцкага аддзялення. 28 ліпеня 1951 года на базе аб’яднання Брэст-Літоўскай магістралі і Мінскага аддзялення Заходняй чыгункі была створана Мінская чыгунка. У 1953 годзе адбылося аб’яднанне Беларускай і Мінскай чыгунак у адну Беларускую чыгунку. Згодна з загадам МПС СССР № 997 ад 15.03.1955 г. было ліквідавана Гродзенскае аддзяленне і яго станцыі былі перададзеныя Баранавіцкаму аддзяленню.
11 сакавіка 1965 г. першы цягнік на цеплавознай цязе адправіўся на Брэст. 1969 г. на аддзяленне дарогі паступіў першы дызель-цягнік. 1976 г. — электрыфікаваны ўчастак Мінск — Стоўбцы, 1982—1983 Стоўбцы — Баранавічы — Лясная.
1981 г. — станцыі Гарынь, Відзібор і Прыпяць (Столінскага раёна), якія ўваходзілі ў Львоўскую чыгунку, перададзеныя ў склад Баранавіцкага аддзялення.
1984 г. — станцыі Лоўча, Парахонск і Ясельда ўчастка Лунінец — Брэст з Баранавіцкага аддзялення перададзены Брэсцкаму аддзяленню.
1994 г. — станцыя Парэчча, якую абслугоўвала Літоўская чыгунка на тэрыторыі Беларусі, перададзена Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі.
Сацыяльная сфера
правіцьУжо да канца 1944 года пачаў працаваць клуб чыгуначнікаў у Баранавічах, клуб станцыі Ваўкавыск, клуб станцыі Лунінец, клуб станцыі Ліда. На Баранавіцкім аддзяленні працавала восем бібліятэк: бібліятэка Райпрафсожа, бібліятэка клуба Лунінец, бібліятэка клуба Ваўкавыск, бібліятэка клуба Гродна, бібліятэка клуба Ліда, бібліятэка станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, бібліятэка лакаматыўнага дэпо Баранавічы.
Пасля вызвалення Беларусі ў чэрвені 1945 пры Райпрафсожы (Раённая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў) пачаў працаваць піянерскі лагер «Іса», размешчаны ў 40 км ад горада Баранавічы ў накірунку да г. Слонім. Да 1939 года на тэрыторыі лагера размяшчалася дача графа Пуслоўскага. Да цяперашняга часу ў галоўным корпусе захаваліся каміны, адкрытая веранда і на 2-м паверсе, над верандай, балкон, а таксама круглы будынак—ледавік.
Піянерскі лагер «Азёры» быў пабудаваны ў Гродзенскім раёне каля вёскі Азёры ў 1955 годзе і прыняў першых дзяцей у 1956 годзе.
14 снежня 1984 г. у г. Баранавічы быў адкрыты Музей гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». У залах музея прадстаўлены этапы станаўлення і развіцця чыгуначнага транспарту. Аб пачатковым і наступных перыядах тэхнічнага абсталявання магістралі наглядна распавядае экспазіцыя першага ў Беларусі аддзела гісторыі чыгуначнай тэхнікі, адкрытага 30 ліпеня 1999 года.
У канцы 1995 г. быў акрыты для чыгуначнікаў Санаторый «Магістральны» ва ўрочышчы «Гай» на ўсходняй ускраіне горада Баранавічы. У 1997 ўступіла ў строй другая чаргу санаторыя — два плавальных басейны, кабінеты лячэбнай фізкультуры, спартыўны зал. У чэрвені 2000 года санаторый адкрыўся зноў пасля рэканструкцыі і пашырэння за кошт далучана прафілакторыя вытворчага баваўнянага аб’яднання. Пабудаваныя крытыя тэнісныя корты. У 2007 годзе на беразе возера Свіцязь пачало працаваць аддзяленне «Свіцязь» санаторыя «Магістральны», з нумарным фондам на 84 месца.
Сучасны стан
правіцьУ склад уваходзяць 60 дзейнічаючых станцый, у тым ліку буйныя чыгуначныя вузлы: Баранавічы, Гродна, Лунінец, Ваўкавыск, Ліда. У цяперашні час на Баранавіцкім аддзяленні даўжыня галоўных чыгуначных пуцей налічвае 1206 км, станцыйных і пад’язных — 846 км. У структуру аддзялення ўваходзяць 26 адасобленых структурных падраздзяленняў і адно даччынае прадпрыемства.
Структурныя падраздзяленні
правіцьСтанцыі
- Андрэевічы
- Аульс
- Баранавічы-Цэнтральныя
- Бастуны
- Беняконі
- Бераставіца
- Брузгі
- Ваўкавыск-Цэнтральны
- Выгада
- Ганцавічы
- Гарадзея
- Гарынь
- Гаўя
- Гродна
- Гуды
- Гутна
- Дамашэвічы
- Жытомля
- Клецк
- Коласава
- Ласосна
- Лахва
- Ліда
- Лунінец
- Ляхавічы
- Малькавічы
- Масты
- Мікашэвічы
- Мінойты
- Міцкевічы
- Наваельня
- Пагарэльцы
- Парэчча
- Ражанка
- Райтанаў
- Рось
- Свіслач
- Сітніца
- Скідзель
- Скрыбаўцы
- Слонім
- Стоўбцы
- Цімкавічы
- Чарлёна
- Юрацішкі
Лакаматыўныя дэпо
- Лакаматыўнае дэпо Баранавічы
- Лакаматыўнае дэпо Ваўкавыск
- Лакаматыўнае дэпо Ліда
- Лакаматыўнае дэпо Лунінец
Вагонныя дэпо
- Баранавіцкае вагоннае дэпо
- Ваўкавыскае вагоннае дэпо
Дыстанцыі пуці
- Баранавіцкая дыстанцыя пуці
- Ваўкавыская дыстанцыя пуці
- Лідская дыстанцыя пуці
- Лунінецкая дыстанцыя пуці
Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі
- Баранавіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
- Лідская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
Іншыя прадпрыемствы
- Баранавіцкая дыстанцыя электразабеспячэння
- Баранавіцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
- Баранавіцкі грузавы цэнтр транспартнай лагістыкі
- Баранавіцкі вагонны ўчастак
- Аддзел матэрыяльна—тэхнічнага забеспячэння
- Баранавіцкая дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
- Баранавіцкая база (транспартная)
- Санаторый «Магістральны»
- Культурна-спартыўны цэнтр
Даччынае прадпрыемства
- сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Свіцязь»
Начальнікі Баранавіцкага аддзялення
правіць- Нялідаў Іван Паўлавіч 1946—1951 гг.
- Сарокін Іван Сцяпанавіч 1951—1953 гг.
- Сарокін Георгій Мацвеевіч 1953—1955 гг.
- Белік Аляксандр Нікандравіч 1955—1967 гг.
- Казлоўскі Адам Прохаравіч 1967—1970 гг.
- Ільін Анатоль Георгіевіч 1970—1990 гг.
- Шпак Мікалай Іванавіч 1990—1994 гг.
- Рахманько Віктар Рыгоравіч 1994—1998 гг.
- Каладзенка Іван Піліпавіч 1998—2000 гг., 2003—2015 гг.
- Кургуз Сяргей Іванавіч 2001—2003 гг.
- Чэпелаў Сяргей Уладзіміравіч 2015—2020 гг.
- Вярэніч Валерый Емяльянавіч 2020—ц.ч.
Літаратура
правіць- История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В. В. Яновская и др. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2012. — 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
- Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.
- Малюгин И. Н. Полвека в пути. Барановичскому отделению Белорусской железной дороги 50 лет. Брест, 1996.
- Юбилейный буклет «55 лет Барановичскому отделению Белорусской железной дороги». Минск, 2001.
- Юбилейный буклет «1946-2006 Барановичское отделение Белорусской железной дороги 60 лет». Барановичи, 2006.
- Музей железнодорожной техники Барановичского отделения Белорусской железной дороги. Рекламное издание. Барановичи, 1999.