Баранавіцкае партызанскае злучэнне

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Баранавіцкае партызанскае злучэнне — было створана ў красавіку 1943 года паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Камандзіры: 1-ы сакратар Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б Васіль Яфімавіч Чарнышоў (красавік 1943 — ліпень 1944), Рыгор Аляксандравіч Сідарок (выконваў абавязкі, красавік — ліпень 1944). Дзейнічала на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

Баранавіцкае партызанскае злучэнне
Гады існавання красавік 1943 года — ліпень 1944 года
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 5500 партызан (ліпень 1944 года)
Дыслакацыя Паўночныя раёны Баранавіцкай вобласці, Дзяржынскі, Мінскі, Заслаўскі раёны Мінскай вобласці, Радашковіцкі раён Вілейскай вобласці
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

ГісторыяПравіць

З лета 1941 года на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва (з мая 1942 года) групы колькасна выраслі, у другой палове 1942 года ў вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады. Адначасова ішоў працэс цэнтралізацыі кіравання баявых дзеянняў партызан у масштабах раёна, зоны. Ствараліся часовыя каардынацыйныя цэнтры: у маі 1942 года — Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя, летам 1942 — група аб'яднаных атрадаў (4 атрады) пад агульным камандаваннем камандзіра атрада «Грозны» Барыса Аляксандравіча Мічурына, у жніўні 1942 — Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА), агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада Васіль Васілевіч Шчарбіна. З лістапада 1942 большасць атрадаў, якія ўваходзілі ў АЗПА, зводзіліся ў брыгады. Гэтыя аб'яднанні, створаныя паводле ініцыятывы іх камандзіраў у ходзе сумесных баявых дзеянняў асобных атрадаў і груп, былі нетрывалыя, распадаліся і зноў складваліся для выканання чарговых баявых задач. 8 верасня 1942 года ЦК КП(б)Б пастанавіў аднавіць работу Баранавіцкага абкома КП(б)Б (легальнага) у савецкім тыле, 2 лістапада 1942 года прызначыў сакратара Баранавіцкага абкома КП(б)Б Чарнышова ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Баранавіцкай вобласці, на тэрыторыю якой накіраваў у той час дзесяць арганізацыйных груп. У сакавіку 1943 года у тыл ворага накіраваны (прыбылі ў Налібоцкую пушчу ў пачатку красавіка) арганізатарскія партыйныя групы на чале з Чарнышовым, Сідарком, Яфімам Данілавічам Гапеевым, Сцяпанам Пятровічам Шупеняй. Пачалі дзейнічаць Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б, Івянецкі, Шчучынскі, Лідскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі міжрайпартцэнтры, Быценскі міжрайком КП(б)Б. Падпольныя парторганы да канца красавіка 1943 года ўстанавілі сувязь з партызанскімі атрадамі і брыгадамі; падпольны абком КП(б)Б аб'яднаў брыгады імя Сталіна, імя Чкалава, Ленінскую, імя Жукава (20 атрадаў) і 15 асобна дзейных атрадаў, якія дзейнічалі на поўначы ад чыгункі Мінск — Брэст, і на іх базе стварыў Баранавіцкае партызанскае злучэнне.

СтруктураПравіць

У складзе абласнога злучэння былі створаны тэрытарыяльныя міжраённыя партызанскія злучэнні: Івянецкае, Лідскае, Стаўбцоўскае, Шчучынскае, Слонімскае. У сувязі з цяжкасцямі кіраўніцтва з адзінага абласнога цэнтра партызанскім рухам на тэрыторыі ўсёй вобласці было створана Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці самастойна дзейнічалі партызанская брыгада «Няўлоўныя»і атрады «Слаўны», імя М. І. Калініна, «Наватары».

На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі (4—15 ліпеня 1944 года) Баранавіцкае партызанскае злучэнне (паўночая групоўка) уключала: 4 міжраённыя злучэнні, у склад якіх уваходзілі 22 брыгады:

4 асобна дзейныя партызанскія атрады:

агульная колькасць больш за 17 500 партызан.

Усяго на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці на час яе вызвалення дзейнічала 26 брыгад і 11 асобных атрадаў агульнай колькасцю больш за 22 000 партызан.

Камандзіру злучэння Васілю Яфімавічу Чарнышову, камандзірам брыгад Барысу Адамавічу Булату, Фёдару Міхайлавічу Сінічкіну, камандзіру Стаўбцоўскага партызанскага злучэння Уладзіміру Зянонавічу Царуку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

ПамяцьПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.