Баранавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Бара́навіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці Беларусі. Утвораны 15 студзеня 1940 года як Навамышскі, у 1957 годзе быў перайменаваны ў Баранавіцкі раён[5]. У сучасных межах існуе з 1962. Плошча 2,2 тыс. км². Працягласць з захаду на ўсход — 71 км, з поўначы на поўдзень — 100 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Баранавіцкі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Баранавічы
Дата ўтварэння 8 красавіка 1957
Кіраўнік Міхаіл Мікалаевіч Палуян[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,61 %, руская 16,59 %
Размаўляюць дома: беларуская 64,79 %, руская 32,77 %[2]
Насельніцтва
  • 27 664 чал. (1 студзеня 2023)[4]
Плошча 2 202,32[3]
(6-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 192 м
Баранавіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны падзел правіць

Раён уключае г. п. Гарадзішча, 240 населеных пунктаў, 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Маўчадскі, Мілавідскі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі і Сталовіцкі.

Геаграфія правіць

 
Рака Шчара каля вёскі Коўбавічы

Большая частка раёна размешчана на Баранавіцкай раўніне, паўночная частка — на схіле Навагрудскага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—240 м. Самы высокі пункт раёна 267 м знаходзіцца каля в. Зялёная.

 
Возера Калдычэўскае

Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на поўначы — р. Сэрвач, на паўночным захадзе — Моўчадзь. Створана вадасховішча Гаць. Ёсць азёры Калдычэўскае, Дамашэўскае, Грэнкі.

Лясы займаюць 33 % тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тыс. га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца частка біялагічнага заказніка Баранавіцкі, Моўчадскае насаджэнне еўрапейскай лістоўніцы. Ахоўваецца помнік прыроды Карчоўскія дубы-блізняты.

Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 117 тыс. га, з іх асушаных 18,6 тыс. га.

Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы.

Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.

Клімат правіць

Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 °С, ліпеня 18 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.

Гісторыя правіць

8 красавіка 1957 года Навамышскі раён перайменаваны ў Баранавіцкі. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Гавінавіцкі і Мілавідскі сельсаветы скасаванага Быценскага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны Балабанавіцкі і Лотвіцкі сельсаветы. 22 сакавіка 1962 года Люшнеўскі сельсавет перайменаваны ў Перхавіцкі, скасаваны Лаўрынавіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Гарадзішча, Велікасельскі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Душкавецкі, Карчоўскі, Крошынскі, Маўчадскі, Мядзеневіцкі, Падлясейскі, Пачапаўскі, Савіцкі, Сталовіцкі сельсаветы скасаванага Гарадзішчанскага раёна. 1 жніўня 1964 года Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі, у 1965 годзе Чэшаўленскі сельсавет — у Цешаўлянскі. 19 студзеня 1965 года скасаваны Велікасельскі сельсавет. 21 студзеня 1971 года Душкавецкі сельсавет перайменаваны ў Зялёнаўскі. 17 лютага 1975 года скасаваны Гірмантаўскі сельсавет. 6 жніўня 1979 года Гірмантаўскі сельсавет утвораны зноў, а Зялёнаўскі сельсавет скасаваны. 18 сакавіка 1985 года ўтвораны Жамчужненскі сельсавет, скасаваны Перхавіцкі сельсавет. 15 сакавіка 1986 года Мядзеневіцкі сельсавет скасаваны. 21 ліпеня 1986 года Савіцкі сельсавет перайменаваны ў Петкавіцкі, утвораны Паланечкаўскі сельсавет. 19 студзеня 1987 года скасаваны Падлясейскі сельсавет, адноўлены Мядзеневіцкі сельсавет. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны Гірмантаўскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Мядзеневіцкі, Паланечкаўскі, Петкавіцкі, Уцёскі і Цешаўлянскі сельсаветы, Гарадзішчанскі пассавет рэарганізаваны ў Гарадзішчанскі сельсавет[6].

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва:

  • 55,4 тыс. чал. (1990)
  • 52,8 тыс. чал. (1995)
  • 47,8 тыс. чал. (2003)

На працягу 1990-х гг. колькасць насельніцтва скарачалася.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 83,1 %, палякі — 9,0 %, рускія — 6,0 %, іншыя — 1,9 %.

Эканоміка правіць

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, агародніну.

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай (брыкет), дрэваапрацоўчай (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харчовай галіны.

Інфраструктура правіць

У сістэме адукацыі раёна 19 дашкольных устаноў, 20 сярэднеагульнаадукацыйных школ, 10 базавых школ, дзіцячая спартыўная школа. Дзейнічаюць тэхналагічны тэхнмкум і тэхнікум лёгкай прамысловасці, медыцынскае, педагагічнае і музычнае вучылішчы, ПТВ.

Працуюць 67 бібліятэк, 5 бальніц.

Зоны адпачынку:

  • турбаза «Лясное возера»
  • дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба»

Транспарт правіць

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Масква — Мінск — Брэст, Вільнюс — Лунінец, Магілёў — Ваўкавыск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі Масква — Брэст, Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы, Баранавічы — Слонім — Гродна, Баранавічы — Палонка — Слонім, з Баранавічаў на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж.

Памятныя мясціны правіць

Помнікі прыроды правіць

Помнікі архітэктуры правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта правіць

Зноскі

  1. http://baranovichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=55&Itemid=85&lang=ru
  2. Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Новамышскага раёна, Брэсцкай вобласці, у Баранавіцкі раён ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць