Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
Барацьба з тэрарызмам ў Іраку (з 2017 года) — ваенныя аперацыі ўрадавых войскаў Ірака, Сіл народнай мабілізацыі і некаторых замежных сіл па выяўленні і знішчэнні ў Іраку тэрарыстычных груповак, у тым ліку спячых ячэек «Ісламскай дзяржавы». Баявыя дзеянні вядуцца ў правінцыях Кіркук, Анбар, Найнава, Дыяла, Багдад і інш. Ірак вядзе барацьбу сумесна з Сірыяй. Сама кампанія працягваецца з 10 снежня 2017 года, пасля разгрому ў Іраку асноўных сіл ІДІЛ[2][3]. Тады яна значна аслабела, страціўшы ўсе свае захопленыя тэрыторыі, а яе атрады перайшлі да падпольнай дзейнасці, час ад часу ажыццяўляючы пэўныя акцыі. У падобным становішчы знаходзяцца таксама іншыя суніцкія ісламісты і прыхільнікі Баас, што не толькі змагаюцца з праўрадавымі сіламі, але і ваююць паміж сабой і «Ісламскай дзяржавай». Сярод апанетаў апазіцыі таксама ёсць канфлікты. Непасрэдна паміж ЗША і праіранскімі групоўкамі перыядычна адбываюцца сутыкненні, што ў 2020 годзе амаль не прывяло да пачатку буйнамаштабнай вайны Штатаў з Іранам. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл, у прыватнасці ЗША, абмяжоўваецца каардынацыяй дзеянняў і правядзеннем спецаперацый[4].
Барацьба з тэрарызмам ў Іраку | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракскі канфлікт | |||
Дата | з 10 снежня 2017 | ||
Месца | Ірак | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
У арабамоўных і англамоўных крыніцах падзеі пасля 2017 года называюцца як «Іракскае паўстанне» або «Паўстанне ІДІЛ».
Баявыя дзеянні
правіць2017
правіць9 снежня 2017 армія Ірака зачысціла ад баевікоў ІД усю тэрыторыю краіны. Ірак абвясціў пра перамогу над тэрарыстамі, што лічыцца заканчэннем грамадзянскай вайны (2011—2017)[5]. Тым не менш, баевікі перайшлі да партызанскай вайны і ўзмацнілі тэрарыстычныя акцыі.
17 снежня ў выніку авіяўдару іракскіх ВПС па тунэлі тэрарыстаў ліквідаваны 17 баевікоў.
20 снежня радавы іракскай арміі загінуў і генерал-маёр атрымаў раненні на поўначы Ірака, калі іх аўтамабіль наехаў на фугас.
26 снежня ІД аб’явіла, што іх лідар, Абу Бакр аль-Багдадзі, гатовы вярнуцца ў Ірак для аднаўлення вайны супраць урадавых сіл. Ужо 29 снежня баевікі пачалі контрнаступленне ў Іраку. Па заяве курдскіх крыніц, яны разгарнулі масіраванае наступленне ў раёне гарадоў Хавіджа і Кіркук. Тэрарыстам атрымалася захапіць некалькі населеных пунктаў. Баевікі працягвалі атакаваць пазіцыі курдскага апалчэння Пешмерга на поўдзень ад Кіркука і горада Туз Хурмату. «Ісламская дзяржава» пачала наступленне на фоне хваляванняў, якія адбываліся ў дадзеных рэгіёнах паўночнага Ірака, што былі выкліканы канфрантацыяй Багдаду і курдскага Эрбіля[6]. 30 снежня джыхадзісты зрабілі засаду на дарозе і раптам атакавалі картэж; у выніку былі забіты некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў, а таксама больш за 20 ваенных і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Акрамя гэтага, паступалі звесткі пра атаку ІД на поўдзень ад горада Самара; загінулі як мінімум 70 байцоў апалчэння.
2018
правіцьНа 2018 год ІД ў Іраку, нягледзячы на паражэнне і страту кантролю над 99 % тэрыторый, усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку (яна праводзіла каля 75 нападаў у месяц; а спробы арганізацыі тэрактаў у кастрычніку ў іракскіх правінцыях Салахадзін і Кіркук былі высокія, як ніколі), так і іншых краінах. Так, амерыканскі аналітычны цэнтр CSIS паведаміў высновы свайго даследавання: ІД займаецца перагрупоўкай сіл у Іраку і ажыццяўляе пераход да партызанскай вайны[7].
Да пачатку 2019 г. групоўка «Ісламская дзяржава», праз два гады пасля страты свайго «халіфата», па інфармацыі курдскай разведслужбы «Зан’яры» і заходніх разведак, адраджалася на поўначы Ірака: актыўнасць групоўкі на поўначы Ірака расла вельмі хутка, назіралася развіццё складанай сеткі ячэек і адзначаўся рост колькасці нападаў у рэгіёне[8].
2019
правіць1 кастрычніка 2019 года ў краіне пачалася хваля пратэстаў. На фоне масавых беспарадкаў у канцы кастрычніка адбыліся абстрэлы амерыканскіх ваенных аб’ектаў і тэрыторыі ля пасольства ЗША. Вынікам апошняга інцыдэнту стала гібель аднаго іракскага вайскоўца[9]. Ужо 8 лістапада ракетнай атацы падвергнулася ваенная база Каяра на паўднёвай ўскраіне Масула, дзе дыслакаваліся амерыканскія вайскоўцы: было выпушчана 17 некіравальных рэактыўных снарадаў калібра 122 мм. Увечары 17 лістапада некалькі ракет былі выпушчаны па «Міжнароднай зоне» ў цэнтры Багдада, дзе размешчаны пасольствы ЗША, іншых краін, урадавыя ўстановы.
Разам з гэтым павялічылася актыўнасць тэрарыстычных груповак. Так, 16 лістапада з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Багдадзе на плошчы Тахрыр падчас акцый пратэсту адбыўся тэрарыстычны акт. Невядомымі баевікамі быў узарваны аўтамабіль, што прывяло да гібелі шасці пратэстуючых. Яшчэ трыццаць чалавек атрымалі траўмы[10]. 10 лістапада ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі пяцёра італьянскіх вайскоўцаў. 26 лістапада ў Багдадзе ў выніку трох тэрарыстычных актаў загінулі шасцёра чалавек[11].
29 лістапада адбыўся чарговы ракетны абстрэл «зялёнай зоны»[12].
30 лістапада ў Кіркуку прагрымелі тры выбухі, у выніку якіх шаснаццаць чалавек пацярпелі, у тым ліку некалькі вайскоўцаў[13].
9 снежня непадалёк ад міжнароднага аэрапорта Багдада ўпалі дзве ракеты. Адзначаецца, што ў аэрапорце прагучалі папераджальныя аб нападах сірэны[14]. Пазней высветлілася, што ракетнай атацы падвергнулася ваенная база каля аэрапорта, дзе ў выніку ўдару загінулі шэсць чалавек. Як паведамляецца, агонь вёўся з РСЗА «Кацюша»[15].
25 снежня ў выніку чатырох выбухаў у сталіцы паранены трынаццаць чалавек[16].
Між тым, адбылася эксалацыя канфлікту паміж ЗША і Іранам — краінамі, якія згулялі найбольшую ролю ў перамозе над ІД на тэрыторыі Ірака.
27 снежня 2019 абстрэляна амерыканскай базы К-1 у Іраку. ЗША ўсклалі адказнасць на апалчэнне «Катаіб Хезбала». 27 снежня амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў «Катаіб Хезбала» і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку. Затым, 31 снежня, адбылася атака на пасольства ЗША ў Багдадзе. Напад здзейснілі прыхільнікі «Катаіб Хезбала». Амерыканскі лідар Дональд Трамп усклаў адказнасць за гэта на Іран.
2020
правіць3 студзеня 2020 ВПС ЗША атакавалі міжнародны аэрапорт Багдада, падчас чаго загінулі Касем Сулеймані — камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі — і Абу Махдзі Аль-Мухандзіс — камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі».
8 студзеня Іран нанёс удар балістычнымі ракетамі па ваенна-паветранай базе Айн аль-Асад і ў Эрбілі на поўначы Ірака, дзе размешчаліся амерыканскія войскі. Бамбардзіроўка адбывалася двума хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук. Адказнасць на сябе ўзяў Іранскі корпус вартавых рэвалюцыі. Адзначаецца, што спачатку былі выпушчаны больш за 10 ракет, а затым каля пяці[17]. Загінула, паводле іранскіх данных, 80 амерыканскіх ваенных[18].
14 студзеня амерыканская ваенная база Эт-Таджы на поўнач ад Багдаду падвергнулася ракетнай атацы. Па даных некаторых СМІ, па ваенных аб’ектах было выпушчана 8 ракет з сістэм залпавага агню, пры гэтым палова з іх разарвалася на тэрыторыі самой базы, астатнія — у яе ваколіцах. Не менш за трое іракцаў паранены. Вайскоўцы ЗША не пацярпелі. Аб’екту нанесены матэрыяльны ўрон[19].
12 студзеня база ВПС Ірака «Балада» ў правінцыі Салах-эд-Дзін (выкарыстоўваецца і амерыканскімі ваеннымі) абстраляна: было выпушчана па меншай меры пяць рэактыўных снарадаў установак «Кацюша». Гэта прывяло да ранення чатырох ваеннаслужачых ВПС Ірака, двое з іх — афіцэры; з амерыканскіх ваенных ніхто не пацярпеў[20]. 21 студзеня адбыўся ракетны абстрэл «зялёнай зоны» Багдаду; у выніку абстрэлу пацярпелых няма[21].
5 мая іракская разведка паведаміла аб тым, што ёй удалося затрымаць кіраўніка ІДІЛ аль-Хашэмі[22][23]. Але пазней аказалася, што гаворка пра іншага чалавека — Абдулу Кардашы[24].
Паводле звестак The New York Times, паўстанцкі рух ІДІЛ пачаў узмацняцца да сярэдзіны года, часткова праз тое, што іракскія сілы бяспекі адцягвалі рэсурсы для барацьбы з пандэміяй COVID-19[25].
Як стала вядома 12 ліпеня, калона з забеспячэннем для амерыканскай ваеннай базы была атакавана на поўдні Ірака паміж гарадамі Эс-Самаві і Дзіванія, якая накіроўвалася ў Басру. Аб загінуўшых або параненых не паведамлялася, як і пра нападнікаў[26].
24 ліпеня паблізу Багдаду чатырма ракетамі была абстраляна ваенная база. Ніхто з прысутных на яе тэрыторыі не пацярпеў. 27 ліпеня іншая база ў гэтым жа раёне падвергнулася ракетнаму ўдару, па прычыне чаго быў пашкоджаны верталёт. Ужо 28 ліпеня двое афіцэраў 7-й пяхотнай дывізіі былі забіты ў баі з неназванай групоўкай у правінцыі Анбар. Напад адбыўся, калі ваенныя патрулявалі ваколіцы недалёка ад горада Хіт, дзе былі заўважаны групы баевікоў. 30 ліпеня стала вядома аб абстрэле сталічнага аэрапорта[27].
У верасні ў Іраку з’явілася новая групоўка пад назвай «Сарай аль-Мунтакім» («Роты мсціўцаў»). Яе кіраўніцтва заявіла, што яны збіраюцца змагацца з амерыканцамі, а менавіта пачаць атакі на ваенныя калоны[28].
26 снежня ўчынены напады на чатыры транспартныя калоны, якія перавозілі грузы ў інтарэсах амерыканскага кантынгенту. ЗША часова прыпынілі перамяшчэнні войскаў і тэхнікі ў Іраку пасля росту колькасці нападаў на іх ваенныя канвоі[29].
2021
правіць21 студзеня два тэрарыста-смяротніка ІД здзейснілі самападрыў ў цэнтры Багдаду, у ходзе чаго загінула звыш за 30 чалавек. Двайны тэракт адбыўся на шматлюдным рынку непадалёк ад плошчы Таяран у цэнтры горада. Пасля атакі былі мабілізаваны ўсе медыцынскія ўстановы горада і ўзмоцнены меры бяспекі, а службы бяспекі перакрылі дарогі, якія вядуць да так званай «зялёнай зоны» Багдаду, дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы, пасольствы і міжнародны аэрапорт[30].
Праз два дні, 23 студзеня, прыкладна 11 байцоў 22-й брыгады «Аль-Хашд аш-Шаабі» загінулі і 18 атрымалі раненні, патрапіўшы ў засаду «Ісламскай дзяржавы» ў правінцыі Салах-эд-Дзін на поўначы краіны. Сярод загінулых у тым ліку камандзір брыгады[31].
15 лютага адбыўся ракетны абстрэл горада Эрбіль, дзе загінуў адзін грамадзянскі служачы ЗША, яшчэ пяцёра паранены. Таксама пацярпеў адзін амерыканскі ваеннаслужачы[32].
Раніцай 3 сакавіка восем ракет трапілі ў амерыканскую базы «Айн аль-Асад» у мухафазе Анбар. Па даных іранскага англамоўнага сайта PressTV, у выніку абстрэлу былі забіты двое і паранены шасцёра вайскоўцаў. Амерыканскі бок абверг інфармацыю аб гібелі ваенных, але пацвердзіў сам факт атакі[33].
18 лістапада іракскія вайскоўцы заявілі, што ў правінцыі Дыяла падчас выканання разведвальнай аперацыі ВПС ліквідавалі пяць баевікоў, якія мелі намер здзейсніць дыверсію — напад на падраздзяленне штаба Аб’яднанага аператыўнага камандавання. Гэтым падзеям папярэднічаў арышт аднаго з камандзіраў ячэйкі ІД «Аль-Фарук». Адзначаецца, што баевікі «Аль-Фарук» падпалілі сем танкаў на дарозе, якая злучае населеныя пункты Эль-Махмудзія і Эль-Хасва, а таксама ўчынілі выбух, у выніку якога загінулі чатыры мірныя жыхары[34].
Увечары 27 лістапада ў раёне Калаё ў правінцыі Дыяла байцы ІД напалі на курдскае апалчэнне. У выніку нападу загінула 5 членаў Пешмергі, яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненні. Таксама на прыдарожнай бомбе падарваўся аўтамабіль пешмергаўцаў з падмацаваннем. Увечары 28 лістапада баевікі «Ісламскай дзяржавы» напалі на кантрольна-прапускны пункт у Кіфры ў той жа правінцыі. Напад быў адбіты[35].
2022
правіць21 студзеня атрады ІДІЛ атакавалі армейскую базу ў Дыяле. Загінула 11 вайскоўцаў[36]. 18 снежня ў выніку выбуху ў г. Кіркук загінулі 9 паліцыянтаў[37].
2023
правіцьЗа год загінула 281 баевік, 61 сілавік і 3 французскіх вайскоўцаў[38].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ а б References: Griffis, Margaret. 7,201 Killed in Iraq During 2018, Lowest Since US Invasion . Antiwar.com Original (2 студзеня 2019). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 3,092 People Were Killed in 2019 . Antiwar.com Original (2 студзеня 2020). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 1,942 Killed During 2020 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2021). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 1,625 Killed During 2021 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2022). Праверана 1 студзеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 125 Killed in January . Antiwar.com Original (31 студзеня 2022). Праверана 31 студзеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 142 Killed in February . Antiwar.com Original (28 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022.Iraq Monthly Roundup: 97 Killed During March . Antiwar.com Original (31 сакавіка 2022). Праверана 31 сакавіка 2022.Iraq Monthly Roundup: 173 Killed During April . Antiwar.com Original (1 мая 2022). Праверана 1 мая 2022.Iraq Monthly Roundup: 165 Killed in June . Antiwar.com Original (1 ліпеня 2022). Праверана 1 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 196 Killed During May . Antiwar.com Original (1 чэрвеня 2022). Праверана 1 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 112 Killed . Antiwar.com Original (31 ліпеня 2022). Праверана 31 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 168 Killed . Antiwar.com Original (1 верасня 2022). Праверана 1 верасня 2022.Iraq Monthly Roundup: 179 Killed during September . Antiwar.com Original (30 верасня 2022). Праверана 30 верасня 2022.Iraq Monthly Roundup: 105 Killed in October . Antiwar.com Original (31 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2022.Iraq Monthly Roundup: 95 Killed . Antiwar.com Original (30 лістапада 2022). Праверана 30 лістапада 2022.Iraq Annual Roundup: 1,681 Killed in 2022 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2023). Праверана 1 студзеня 2023.Iraq Monthly Roundup: 49 Killed . Antiwar.com Original (1 лютага 2023). Праверана 1 студзеня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Победа над ИГ* в Ираке не означает конца борьбы с терроризмом, считают США (руск.). РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Постигиловское восстание в Ираке набирает обороты .
- ↑ https://youtu.ru/tQPQ0sod71A(недаступная спасылка)
- ↑ Премьер-министр Ирака заявил о полной победе над ИГ* (руск.). РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 8 студзеня 2019.
- ↑ Алексей Громов. ИГ начало крупное наступление в Ираке(недаступная спасылка). Федеральное агентство новостей No.1. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.). vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ «Аль-Каида на стероидах». Курдская разведка предупреждает о возрождении ИГ в Ираке // Русская служба Би-би-си, 23 декабря 2019
- ↑ У посольства США в Ираке упал снаряд — Lenta.ru, 30 октября 2019
- ↑ Автомобиль подорвали в толпе протестующих в Ираке, много жертв — Свободная пресса, 16 ноября 2019
- ↑ Шесть человек погибли в результате трёх взрывов в Багдаде // RT, 26 ноября 2019
- ↑ [1]
- ↑ Взрывы в иракском Киркуке: пострадали 16 человек // Радио Sputnik, 30 ноября 2019
- ↑ Источник: две ракеты упали у аэропорта Багдада //RT, 9 декабря 2019
- ↑ В Багдаде из-за ракетного обстрела базы пострадали шестеро военных // РИА Новости, 9 декабря 2019
- ↑ В Багдаде в результате взрывов пострадали 13 человек, сообщил источник
- ↑ Иран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все детали
- ↑ Иранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек — Наша ніва, 8 января 2020
- ↑ Па ваеннай базе ЗША ў Іраку нанеслі ракетны ўдар — Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2020
- ↑ Госдеп потребовал от Ирака наказать виновных в атаке на авиабазу Балад // Взгляд, 13 января 2020
- ↑ В результате обстрела «зеленой зоны» Багдада пострадавших нет // Вести.ру, 21 января 2020
- ↑ Иракская разведка заявила об аресте лидера "Исламского государства" (руск.). svoboda.org. Радио "Свобода" (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ Naar, Ismaeel. Iraq arrests ISIS leader Abdulnasser al-Qirdash said to be al-Baghdadi’s successor (англ.). english.alarabiya.net. Аль-Арабия (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ ArLuther Lee. Suspected Islamic State terrorist leader arrested in Iraq, reports say (англ.). ajc. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ ISIS Attacks Surge in Iraq Amid Debate on U.S. Troop Levels (10 чэрвеня 2020).
- ↑ СМИ: Автоколонна базы снабжения США атакована на юге Ирака // Russia Today, 12 июня 2020
- ↑ [2]
- ↑ Пост Пра стварэнне групоўкі з пабліка Anti Daesh у ВК
- ↑ Сегодня в Ираке произведены нападения на четыре транспортные колонны // Iranian Military Portal (сообщество в ВК), 26 декабря 2020
- ↑ В центре Багдада произошел двойной теракт // Lenta.ru, 21 ноября 2021
- ↑ Террористы вернулись в Багдад // Газета «Коммерсантъ» № 11/П от 25.01.2021, стр. 6
- ↑ При ракетном обстреле в Эрбиле погиб один человек // ТАСС, 16 февраля 2021
- ↑ Иранский сайт: удар по американцам в Ираке был ответом на атаку на востоке Сирии Newsru.co.il, 3 марта 2021
- ↑ В Ираке заявили о ликвидации пяти боевиков ИГ
- ↑ «Исламское государство» призналось в нападении на иракских курдских ополченцев
- ↑ Eleven Iraqi soldiers killed in overnight attack on army base by IS group . France 24 (21 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы March 1, 2022. Праверана January 22, 2022.
- ↑ At least nine police killed in blast near Iraq's Kirkuk (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2022. Праверана 18 снежня 2022.
- ↑ Griffis, Margaret. Iraq Yearly Roundup: 757 Killed During 2023 (англ.) . Antiwar.com (2 студзеня 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.