Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—66, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.

Барацінка

Апісанне правіць

Барацінкі мелі на авэрсе галаву караля Яна Казіміра ў лаўровым вянку, надпіс .IOAN. — CAS. REX вакол галавы падзеленыя літарамі T.L.B (ініцыялы Баратыні). Рэвэрс польскіх манет выяўляе польскага арла са шчытом гербу Ваза на грудзях. Вакол надпіс SOLID.REGN — POLON і год. Рэвэрс літоўскіх манет ішоў з выявай герба Пагоні.

Годы і месцы выпуску правіць

Год Месца апісанне
1660 Уяздоў надпіс TLB пад галавою
1660-1661[1] Кракаў
1661 Уяздоў надпіс TLB
Вільня
1663 Оліва GFH / пад пагоняю Сноп (герб Вазаў)
Венява
1664 Вільня надпіс TLB
1665 Вільня
Брэст
Коўна GFH
Оліва GFH
Уяздоў TLB
1666 Уяздоў TLB
Оліва GFH / пад пагоняю Сноп і Венява
Вільня
Брэст
Мальбарк
Коўна GZH / галава аленя
1667 Уяздоў TLB
Брэст надпіс TLB
1668 Вільня
Брэст

Кошт правіць

Афіцыйна кошт медных шэлегаў быў роўны кошту срэбных шэлегаў, ці 1/3 гроша, альбо 1/90 злотага. Аднак па сутнасці нават новы медны шэлег ніяк не мог каштаваць траціну гроша. Сапраўдны яго кошт быў прыкладна разы ў 4-5 менш.

Колькасць манет правіць

Першапачаткова планавалася вырабіць каля 180 000 000 адзінак манет каб заплаціць войску, аднак у выніку вырабілі каля 1-1,8 млрд манет. Да тагож медныя шэлягі вельмі часта падраблялі (прычым некаторыя падробкі былі якаснее арыгіналаў).

Цяперашні кошт правіць

З-за вялікай колькасці і дрэннай якасці матэрыялу манет, цяперашні кошт Барацінкаў сярод нумезматаў рэдка перавышае 1$. Аднак за адзінкі з добрым станам цэны могуць быць значна вышэй.

Зноскі

  1. У кнізе У. Н. Рябцевіча («Аб чым раказваюць манеты») распавядаецца пра тое што першы «тыраж» манет таксама рабілі ў Кракаве, аднак не назыаеца год.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8