Бараўлянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Бараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года пасёлак) Лясны.

Бараўлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лясны
Дата ўтварэння 9 жніўня 1979
Насельніцтва (2019) 63 147
Бараўлянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 9 жніўня 1979 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з населеных пунктаў Зеленалужскага (11 населеных пунктаў: Баравая, Бараўляны, Валяр’янава, Вярбіцкія, Дроздава, Забалоцце, Копішча, Малінаўка, Уручча, Чарцяж і пасёлак Лясны), Калодзішчанскага (4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты, Слабашчына) і Астрашыцка-Гарадоцкага (3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны) сельсаветаў[1]. 20 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 25687 чалавек[3], з іх 77,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 63147 чалавек[5].

Інфраструктура правіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 устаноў адукацыі і 7 медыцынскіх устаноў:

  1. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны)
  2. Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў ВАВ імя П.М. Машэрава (агр. Лясны)
  3. Паліклініка Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы (в. Бараўляны)
  4. Мінскі абласны супрацьсухотны дыспансер (в. Лескаўка)
  5. Мінская абласная клінічная бальніца (агр. Лясны)
  6. Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца (агр. Лясны)
  7. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (агр. Лясны)

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца аграсядзіба «Бульбашык», а таксама гасцініца для сабак Floston-Dog.

Транспарт правіць

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць