Барбара Радзівіл

(1520—1551) жонка Жыгімонта Аўгуста, каралева польская і вялікая княгіня літоўская

Барбара Радзівіл (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.

Барбара Радзівіл
Barbara Radziwiłł
«Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў». Невядомы аўтар, 1733—1737. Нацыянальны музей у Варшаве
«Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў». Невядомы аўтар, 1733—1737. Нацыянальны музей у Варшаве
Трубы
Трубы
Каралева польская[d]
1550 — 1551
Нараджэнне 6 снежня 1520[1]
Смерць 8 мая 1551(1551-05-08)[1] (30 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Юрый Радзівіл Геркулес[3]
Маці Барбара з Колаў[d]
Муж Станіслаў Гаштольд[4][3][…] і Жыгімонт II Аўгуст[4][3][…]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі. У другой палове XIX ст. пашырыліся стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене даводзіць, што Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба[5].

Пахавана Барбара Радзівіл у Віленскім кафедральным касцёле.

Вобраз у мастацтве

правіць

Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.

Гл. таксама: Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць