Барбара Радзівіл (Завіша)

жонка Мікалая Фаўстына Радзівіла

Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 снежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадская і палітычная дзеячка Вялікага Княства Літоўскага.

Барбара Завіша
Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў. Невядомы мастак, 1733—1737 гг. НГМ РБ
Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў. Невядомы мастак, 1733—1737 гг. НГМ РБ
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 3 снежня 1690(1690-12-03)
Смерць 15 лютага 1770(1770-02-15) (79 гадоў)
Род Завішы
Бацька Крыштаф Станіслаў Завіша
Маці Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Муж Мікалай Фаўстын Радзівіл[1]
Дзеці Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][2] і Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.

У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.

Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках[3].

У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. ЭнцВКЛ, 2010

ЛітаратураПравіць