Баркун
Баркун, таксама Буркун[4] (Melilótus) — род травяністых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Баркун | |||||||||||||||||
Баркун лекавы (Melilotus officinalis)[1], агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Melilotus Mill. | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
гл. тэкст
| |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьДвухгадовыя, радзей аднагадовыя кветкавыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 1,5—2 м. Лісце трайчастае. Кветкі дробныя, паніклыя, рознага колеру, сабраныя ў пазушныя гронкі. Часцей за ўсё кветкі белыя, жаўтаватыя і бэзавыя. Плод — невялікі стручок.
Пашырэнне і экалогія
правіцьРод налічвае каля 25[5] відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы. Інтрадуктаваны ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі[5]. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: баркун белы (Melilotus albus), баркун жоўты (Melilotus officinalis), баркун волжскі (Melilotus wolgicus)[6].
Выкарыстанне
правіцьКармавыя, лекавыя, меданосныя, сідэральныя і араматычныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, лікёра-гарэлачнай прамысловасці, медыцыне і сельскай гаспадарцы[5].
Зноскі
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Баркун, Буркун у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996, С. 310.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Барќун, буркун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 183. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Кавецкі Л. П. Барќун, буркун // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 237—238. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Донник // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 136. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Melilotus Mill. — Донник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 164, 169—170. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Донник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Melilotus // Encyclopedia of Life (EOL) (англ.)